Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



1998  Верасень


    Пасля таго як у астатніх адзінаццаці школах пасля сумна вядомага рэферэндуму 1995 года пачалі таропка скасоўваць першыя беларускамоўныя класы (са спасылкай на "желание родителей"), тут, у 12-й школе, на шляху антыбеларускіх настрояў сталі дырэктар Анатоль Антонавіч Самойлаў, завуч Ніна Аляксандраўна Галоцік і многія настаўнікі, для каго чарговая хваля русіфікацыі агульнаадукацыйнай школы падалася трывожнай, згубнай для будучыні ўсяго этнасу.[...]
    Нечаканым для "запявалаў" антыбеларушчыны было тое, што цвёрдую пазіцыю ў гэтай справе заняў перш за ўсё дырэктар, расіянін, сібірак. Вось ужо васемнаццаць гадоў ён жыве ў Слуцку і за гэты час паспеў палюбіць мову карэннага насельніцтва, прачытаць дзесяткі кніг беларускіх пісьменнікаў у арыгінале.
    - Калі мне гаварылі аб праве бацькоў выбіраць, якую мову вывучаць з першага класа іх дзецям - расказвае Анатоль Антонавіч, - я спакойна выслухваў, а потым цвёрда даводзіў, што школа наша беларускамоўная, усе прадметы, акрамя матэматыкі, фізікі, хіміі і інфарматыкі ў старэйшых класах выкладаюцца на адной мове - беларускай. Нідзе ж не запісана, ні ў Канстытуцыі, ні ў якім-небудзь дэкрэце прэзідэнта, што бацькам дазволена дыктаваць дырэктару школы, на якой мове вучыць дзяцей. Асабліва настойлівым прыхільнікам русіфікацыі напамінаў, што калі ім не даспадобы нашы парадкі, яны могуць аднесці свае заявы ў суседнюю, расейскамоўную школу №2 - яна ў кіламетры ад нашай. Паверце, мне падчас было сорамна за тых бацькоў, беларусаў, пазбаўленых пачуцця нацыянальнай годнасці, павагі да мовы сваіх продкаў, сваёй багатай гістарычнай спадчыны. І я не саромеўся напамінаць некаторым аб гэтым і мы вытрымалі націск. Летась мы захавалі ўсе шэсць першых класаў беларускамоўнымі. А каб і сёлета не паўтарылася падобная "аблога" бацькоў-русіфікатараў, мы папярэдне правялі з імі гутаркі ва ўсіх трох дзіцячых садках-яслях, адкуль да нас прыходзяць першакласнікі. А яшчэ і агульнашкольны сход бацькоў правялі папярэдне, азнаёмілі іх са Статутам школы, па якім яна жыве і працуе ўжо два гады і які ахоўвае правы дзяцей.
    Праведзеная работа прынесла станоўчую аддачу: сёлета ў сямі першых беларускамоўных класах сядзе за парты каля 200 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце 6 і 7 гадоў. Няма тут праблемы з падборам настаўнікаў-беларусаведаў. Яшчэ ў сярэддзіне 90-х гадоў Анатоль Антонавіч паклапаціўся, каб большасць з іх прайшла курсы па вывучэнні беларускай мовыы - існавалі тады такія ў горадзе. Не сакрэт, што замацаванню цвёрдай моўнай пазіцыі дырэктара, педагогаў спрыяў і высокі рэйтынг школы ў горадзе.
Міхась Тычына, г. Слуцк, газета "Народная воля", 01.09.98 г.

    Першы ў Гродне беларускі клас СШ №26 распаўся. Пасля заканчэння базавай школы восем з чатырнаццаці навучэнцаў класа з беларускай мовай навучання паступілі ў розныя тэхнікумы і прафесійныя вучылішчы. Шэсць чалавек вырашылі прадоўжыць вучобу ў агульнаадукацыйнай школе. Аднак паўстала праблема: гарадскі бюджэт не ў стане прафінансаваць навучанне беларускамоўнага класа з шасці вучняў.
    Гарадскі аддзел адукацыі прапанаваў вучням перайсці ў гуманітарны ліцэй, што на базе СШ №27. Пасля дадатковага набору гэтыя вучні здадуць экзамены і дакамплектуюць спецыялізаваны гуманітарны беларускі клас. Аднак гэты варыянт мае шмат хібаў. Па-першае шэсць старшакласнікаў з 26-й школы вучыліся ў неспецыялізаваным класе па праграме сярэдняй складанасці. Па-другое, у гэтым выпадку беларускамоўныя школьнікі ўціскваюцца ў "пракрустава ложа" гуманітарнай беларускай спецыялізацыі ў ліцэйскіх класах. [...]
    Яшчэ некалькі дзён таму намеснік міністра адукацыі Генадзь Дылян у інтэрв'ю карэспандэнту "Навін" заявіў, што права на выбар мовы навучання ў школе будзе бесперашкодна забяспечвацца. Нават тады, маўляў, калі ў школе знойдзецца ўсяго адзін вучань, які жадае вывучаць усе падметы па-беларуску, для яго распрацуюць індывідуальны план навучання. У нашым выпадку знайшлося шэсць чалавек - і яны вымушаны кінуць школу, у якой займаліся з першага класа. Словы спадара Дыляна пакуль што падобны на падман.
Алена Сіневіч, газета "Пагоня", 01.09.98 г

    А 17-й гадзіне на прыступках брамы, якая вядзе з Міхайлаўскага завулку да пляца Незалежнасьці актывісты Таварыства беларускай мовы разгарнулі плякаты, якія мусілі нагадваць мінакам у якой краіне яны жывуць і да якой мовы прыналежаць. Не пасьпела і колькі чалавек прыпыніцца, каб прачытаць гэтыя горка-справядлівыя напаміны, як ахоўнікі парадку (а іх у гэты вечар было асабліва шмат) рашуча пацясьнілі пікетантаў далей ад пляцу ў закуток Міхайлаўскага завулку. Месца абаронцам мовы вызначаецца ў поўнай адпаведнасьці з месцам самой мовы ў сістэме каштоўнасцей самой улады. Пікетанты падпарадкаваліся патрабаваньням міліцыянтаў, але тут жа ізноў узнік канфлікт. На гэты раз з адным з мінакоў, які, убачыўшы бел-чырвона-белую харугву ТБМ, стаў гучна зьневажаць брыдкай лаянкай тых, хто яе трымаў. Тут праваахоўнікі не выявілі ранейшай рупнасьці ў дзеяннях. Пасля непрацяглай штурханіны брыдкасловец рэціраваўся. І ўвесь астатні час гэтая акцыя прайшла міралюбна.
    Мінакі зацікаўлена рэагавалі на заклікі адрадзіць беларускую мову ў беларускай краіне. Даволі актыўна ішло распаўсюджваньне ТБМаўскага тыднёвіка "Наша слова", тут жа быў наладжаны збор заяваў у грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі. Намесьнік старшыні ТБМ, вядомы гісторык, палітык Алег Трусаў лічыць падобныя формы дзейнасьці даволі плённымі: "Я лічу, што зараз ТБМ павінна выходзіць на вуліцы і плошчы. Наша задача не ў кабінетах змагацца, бо, калі ў чалавека адбіраюць мову - у яго адбіраюць жыццё". Сп. Трусаў лічыць, што патрабаваньне беларускай школы і беларускага універсітэту было сапраўднай прычынай забароны мітынгу 31 жніўня.
Валянціна Аксак, радыё "Свабода", 02.09.98 г.

    Павага да беларускай мовы была засведчана паслом Індыі ў Беларусі спадарыняй Мхатху Батуры калі яна выступала з прамовай на святкаванні Дня незалежнасці (Індыі - 15.08.98 г. - заўв. склад.) ў Менску, якая сінхронна перакладалася на беларускую мову. А вось у прадстаўніка ўрада, віцэ-прэмера Леаніда Козіка беларускіх слоў, на жаль, не знайшлося.
    Алег Трусаў, першы намеснік Старшыні ТБМ, газета "Наша слова", 02.09.98 г.


    Саюз палякаў - непалітычная арганізацыя. Аднак лічыць неабходным адкрыта гаварыць пра свае палітычныя пагляды.
    1. Беларусь павінна стаць сапраўднай незалежнай дзяржавай.
    2. Дзяржаўная мова павінна быць адна - беларуская.
Алена Сіневіч, газета "Пагоня", 03.09.98 г.

    Пісьменьніка Янку Сіпакова падчас сьвята (беларускага пісьменства і друку ў Оршы - заўв. склад) прычакала расчараваньне. На яго радзіме, у вёсцы Зубрэвічы зачынілі сёлета беларускую школу. А ў самой Воршы як летась, так і сёлета няма ніводнага беларускамоўнага першага класа. І тыя старэйшыя, што засталіся зь мінулых гадоў, таксама існуюць пад пагрозай закрыцьця. Браніслава Станкевіч, г. Орша, радыё "Свабода", 06.09.98 г.
    Ва многіх гродзенскіх школах з'явіліся ўлёткі з надпісам: "У Гродне не засталося ні адной беларускай школы". Апроч гэтага, можна ўбачыць такі плакат - першакласнікі перад дзвярыма школы, на якой вісіць шыльда "Для белорусов места нет!" На сценах некаторых школ ёсць таксама надпісы "Жыве беларуская мова!" і "Жыве Беларусь!"
Андрэй Дурэйка, газета "Навіны", 08.09.98 г.

Ляневіч Андрэй, г. Слуцк
    Вучуся я ў 10-м класе, і са школы бачу здзекі над беларускай мовай. Падручнікі на беларускай мове хутка былі заменены на падручнікі на расейскай мове. Нават настаўніца беларускай мовы пасля ўрока размаўляе па-расейску! У школе ні з вуснаў дырэктара, ні завуча не пачуеш слоў на беларускай мове.
Газета "Наша слова", 09.09 98 г.

    Нядаўна мне давялося прысутнічаць на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх ва Фрунзенскім РАУСе. "Дарослыя сядайце! Дзеці ўстаць!" - строга загадала старшыня камісіі Тамара Рыгораўна Цярошкіна. Разглядалася пытанне братоў Іокшаў, якія ў новым навучальным годзе не пайшлі ў школу на заняткі…
    …А пачыналася ўсё так. Калісці Зміцер і Аляксандр вучыліся ў беларускамоўных класах 166-й мінскай школы. У мінулым годзе клас малодшага, Зміцера, быў пераведзены на рускую мову навучання. Амаль усе бацькі пад націскам альбо без яго напісалі заяву, каб іх дзеці атрымлівалі "рускамоўную" адукацыю. Тады бацькі перавялі Зміцера ў беларускамоўны клас 48-й школы. У раённым аддзеле адукацыі гарантавалі, што гэты клас не зачыніцца. Але праз год у новай школе пачалася тая ж самая гісторыя. І зноў большасць бацькоў напісалі заявы. "Народная воля" не раз ужо распавядала, па якіх сцэнарыях "апрацоўваюць" бацькоў на напісанне такіх заяў. Зміцеру зноў прапанавалі змяніць школу. Але здарылася так, што самая бліжэйшая ад яго дома знаходзіцца ў экалагічна небяспечным раёне. А іншыя - у Кунцаўшчыне ці Вяснянцы. А жывуць Іокшы на Танкавай вуліцы. І тады Зміцер і яго бацькі вырашылі: "Хопіць!". Хопіць кожны год кідаць хлопчыка з адной школы ў другую, з аднаго калектыва ў другі, з аднаго раёна ў іншы. Ён мае канстытуцыйнае права вучыцца на сваёй роднай мове. І дзеля гэтага адзінаццацігадовы хлопец павінен кожны дзень ездзіць у школу праз увесь горад.
    Тое ж самае здарылася і з класам ягонага старэйшага брата Аляксандра. Яшчэ адна беларускамоўная выспа ў чарговы раз знікла ў сталічнай 166-й школе.
    Такім чынам, хлопцы разам з іх бацькам акзаліся ў Фрунзенскім РАУСе на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх. У дзённіку старэйшага "злачынцы" Аляксандра няма ніводнай чацьвёркі - адны пяцёркі, Зміцер таксама добра вучыцца. Я ўяўляю сабе, што адчувалі гэтыя хлопцы, калі, стоячы, глядзелі ў суровыя твры жанчын, на людзей у пагонах. Іх бацьку тлумачылі, што яго жаданне навучаць дзяцей толькі на беларускай мове можа закончыцца тым, што яны могуць наогул не атрымаць адукацыю. А Іван Мікалаевіч Іокша ў адказ прыводзіў словы міністра адукацыі Стражава, які казаў, што калі нават адзіны вучань жадае вучыцца на беларускай мове, - ён будзе мець такую магчымасць.
    "Калісьці мне ў школе сказалі: "Едзьце ў Кунцаўшчыну, Вяснянку. Там для вас, беларусаў, ёсць спецыяльныя школы". у мяне складваецца такое ўражанне, што нас аб'ядноўваюць у гэтыя школы, каб пэўным структурам было лягчэй адсочваць і беларускамоўных дзяцей і іх бацькоў, - узрушана гаворыць Іван Мікалаевіч Іокша. - Хутка ў нас будуць беларускія гета…"
    На камісіі прысутнічала і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце 48-й школы Алена Аляксандраўна Пугач. На яе думку дзеці павінны вучыцца ў той школе, наведваць якую яны самі жадаюць.
    Сёння ўжо 9 верасня. Аляксандр і Зміцер Іокшы не ідуць на заняткі ў школу. Яны разам з бацькамі цвёрда вырашылі адстойваць сваё канстытучыйнае права.
Ганна Соусь, газета "Народная воля", 09.09.98 г.

    Па дадзеных гарадскога аддзела адукацыi сёлета ў Слонiме няма нiводнага першага класа з навучаннем на беларускай мове. Таму з гэтай нагоды карэспандэнт "ГС" звярнуўся да жыхароў горада з пытаннем: "Цi згодны вы, каб вашыя дзецi вучылiся ў беларускамоўным класе?".
    Алена Мiкалаеўна Жыгавец, клубны работнiк: - Вядома, згодна. Мы жывем у Беларусi, таму павiнны ведаць сваю родную мову.
    Надзея Бараболкiна, медсястра: - Я не хацела б, каб маё дзiця вывучала ўсе прадметы па-беларуску, я не супраць беларускай мовы, але мне здаецца, што матэматыку цяжка вывучаць на беларускай мове.
    Наталля, работнiца слонiмскай фабрыкi мастацкiх вырабаў: - Не, я не супраць таго, каб маё дзiця вучылася на роднай мове, усё ж такi на Беларусi жывем.
    Таццяна i сын Сашка (2 гады): - Вядома, родную мову трэба ведаць. Напрыклад, калi я была на Украiне, там усе размаўляюць толькi па-украiнску. У адной жанчыны мы нешта запыталi на рускай мове, дык яна адказала: "Гэта не Масква, каб вам па-рускi адказваць:".
    Уладзiмiр: - Я згодны. Калi ў нас будзе незалежная рэспублiка, то, вядома, трэба будзе ведаць сваю родную мову.
    Валянцiна Мiхайлаўна, дачка Юлiя: - Я не супраць. Раней мая дачка займалася на беларускай мове да чацвёртага класа, а зараз увесь клас перавялi на рускую мову. Сказалi, што падручнiкаў не хапае. У мяне адно дзiця вучылася на беларускай мове, другое - на рускай. I так добра, i так: Вiктар Шастак: - На Беларусi жывем, беларускую мову павiнны ведаць.
    Тамара Анатольеўна Дударава, цырульнiк: - Вядома, трэба каб нашы дзецi займалiся ў беларускай школе. Хаця беларуская мова цяжкавата даецца.
    Валерый, дачка Кацярына: - У асноўным мы карыстаемся рускай мовай, на беларускай мове размаўляюць толькi ў вёсцы, а шкада.
    Таццяна: - Не, я не згодна. Мы прывыклi на рускай мове размаўляць, беларуская мова цяжкая. Алена, Таццяна: - Вядома, згодны. Беларуская мова усё ж такi родная мова.
    Алена Iванаўна: - Мая старэйшая дачка займаецца на беларускай мове ў другой школе. Падручнiкаў пакуль хапае. Цяжкасцей з навучаннем нiякiх няма. Я не супраць беларускай мовы.
    Георгiй: - Я толькi за. Крыўдна, што нашы дзеткi ў школе вучаць родную мову, як замежную.
Вольга Шынкевіч, «Газета Слонімская» 10.09.98 г.

Марыя Карповіч, дацэнт кафедры журналістыкі БДУ
    У кожным вячэрнім выпуску "Панарамы" я налічваю ад 20 да 40 парушэнняў літаратурнай нормы. Гэтая інфармацыйная праграма і раздражняе тэлегледача больш за ўсе астатнія. Як-ніяк, яна ды яшчэ "Рэзананс" - візітныя карткі беларускага тэлеканала. [...] Беларускамоўнага асяроддзя абсалютна няма. Яно толькі ў крэсле і перад суфлёрам. А трэба так: пераступіў парог тэлевізійнага будынка - гавары па-беларуску [...] Пакуль што моўная праблема вырашаецца касметычна, а не на добры вынік:: нейкую заўвагу адзін аднаму зробяць ды разам пасмяюцца. А моўнай дысцыпліны няма.
Газета "Звязда", 15.09.98 г.

    Сёньня ў 17.30 на плошчы Якуба Коласа адбыся мітынг (у ім удзельнічала больш трохсот чалавек, выступілі: Вольга Кузьміч, Лявон Баршчэўскі, Людміла Майсеня, Алесь Сядзяка, Галіна Дзягілева, Людміла Дзіцэвіч, Станіслаў Шушкевіч, Тацяна Ваніна, Святлана Іокша, унучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч, сьпяваў паэт і бард Валеры Пазьнякевіч - заўв. склад.) у абарону беларускага школьніцтва, які наладзіла Таварыства беларускай мовы (сумесна з моладзевым грамадскім аб'яднаннем "Хлоя" - заўв. склад.). Людзі сабраліся, каб падзяліцца сваім болем за стан матчынай мовы і запатрабаваць ад дзяржавы забеспячэньня галоўнага права, права атрымліваць адукацыю на мове продкаў. Аб тым, што гэтае права паўсюль парушаецца ў адзін голас казалі і настаўнікі, і бацькі, і палітыкі, і вучні. Маці двух сыноў Сьвятлана Іокша пачала свой выступ з паведамленьня, што яе дзеці дагэтуль не пайшлі ў школу. Год таму Алесь і Зьміцер Іокшы вучыліся ў беларускіх класах 166-й мінскай школы. Потым пасьля зачыненьня класаў перавяліся ў 48-ю школу, але з гэтага года навучаньне і там перавялі цалкам на расейскую мову. Бацькі адмовіліся весьці дзяцей у гэтую школу. [...]
    З сумам падцвярджалася, што многія бацькі дабраахвотна адмаўляюць сваім дзецям у магчымасьці вучыцца па-беларуску, падпісваючы заявы аб пераводзе на расейскую мову навучаньня. Матывуецца, звычайна гэта там, што беларуская мова не дае развіцьця, якое зараз патрэбнае. Такі аргумент паставіў пад сумнеў дырэктар менскай школы №2 Аляксандр Сядзяка. Ён азнаёміў удзельнікаў мітынгу з даследваньнем, якое правялі настаўнікі ягонай школы. Вось што высьветлілася: "Вучні беларускіх клясаў, ужо да шостай клясы маюць сталую, распрацаваную грамадзянскую пазіцыю. 100% вучняў з беларускамоўных клясаў (хаця большасць іх з рускамоўных семяў) лічаць беларускую мову роднай. З рускамоўных клясаў на гэта пытаньне станоўча адказала меншая палова вучняў. Вучні беларускіх клясаў больш ведаюць гісторыю, больш эрудзіраваныя. Яны чытаюць газеты, цікавяцца жыцьцём, больш развітыя інтэлектуальна." Спадар Сядзяка бачыць галоўную праблему беларускага школьніцтва ў адсутнасьці цалкам беларускамоўных ВНУ ў краіне. Толькі з'яўленьне такіх устаноў зробіць перспектыўным навучаньне на роднай мове. Менавіта дзяржава павінна паклапаціцца, каб яны нарэшце з'явіліся.
    Удзельнікі мітынга прынялі спецыяльную заяву, дзе патрабавалі ад ураду краіны ўжо ў гэтым навучальным годзе заснаваць беларускі нацыянальны універсітэт.
Алег Груздзіловіч, радыё "Свабода", 16.09.98 г.

    Апублікавана скарочаная стэнаграма сустрэчы беларускіх пісьменнікаў з прэзідэнтам Лукашэнкам, вытрымкі з яе даюцца ніжэй.
    В. П. Некляев, председатель Союза белорусских писателей:…Можна колькі заўгодна разважаць пра перавагі адной мовы над другой, нечай культуры над іншай, але па-за тэкстам роднай мовы, па-за тэкстам айчыннай культуры нацыянальны мастак пазбаўляецца сваёй сутнасці. Змірыцца з гэтым ён не тое што можа ці не можа, хоча ці не хоча, а проста няздольны. Менавіта з адчування магчымай страты сваёй сутнасці, сэнсу свайго існавання і нацыянальнага быцця і вынікае непрыманне нацыянальнай інтэлігенцыяй дазіровак беларускага на Беларусі, скіраваных да таго ж на змяншэнне.[...]
    А. Г. Лукашенко: [...] Что касается белорусского языка. Я постоянно контролирую вступительные экзамены, и мне дают информацию по сочинениям, изложениям и диктантам. Поразительная вещь. Если в восточных областях два года тому назад почти 90 процентов поступающих писали на русском языке сочинение, изложение и диктант, то в этом году 70 процентов сочинений, изложений, диктантов - это же свободный выбор - именно на белорусском языке. Это не показатель? Это же мы белорусскую элиту растим! Вчера абитуриент - сегодня студент, завтра - элита общества. А к чему привела беготня вокруг парламента пять лет тому назад с призывом "давай, давай, Гилевич"? Мы его везде поддерживали. И я его поддерживал. В очень хороших были отношениях. Но куда мы пришли? Мы нацию чуть не раскололи по языковому принципу. Кому это нужно было? В конце концов, какие могут быть споры по языку? Вы все демократы здесь сидите. Мы самым демократичным способом спросили у людей, как быть? И 90 с лишним процентов высказались на сей счет. И я, как Глава государства, должен придерживаться этого волеизъявления, проводить государственную политику и отстаивать государственные принципы.
    Гвалтом мову не поддержишь. Дзяржаўная палітыка нават ў гэтай галіне наскокам не праводзіцца. [...]
    Г. Н. Буравкин, поэт, лауреат Государственной премии им. Я. Купалы, зам. главного редактора журнала "Вожык": [...] Мы гаворым пра роўнасць, пра роўнасць беларускай і рускай моў, якая была заяўлена майскім рэферэндумам 1995 года, але ёсць роўнасць заяўленая, зафіксаваная ў дакументах, і ёсць роўнасць рэальная. І тут я хачу падтрымаць Уладзіміра Пракопавіча (Някляева) ў тым, што ёсць рэальнасць, ёсць тое, ад чаго нікуды не ўцячэш, але ёсць, ці павінна быць, нацыянальная дзяржаўная палітыка. Між іншым, я ў "Звяздзе" пісаў пра тое, што, відаць, настаў час дзяржаве прыняць закон ці пастанову, нейкае рашэнне ў падтрымку беларускай мовы, з якой, я думаю, ніхто не будзе адмаўляць, у нас праблемы.[…]
    Вельмі добра, што Уладзімір Пятровіч (Замяталін) прысутнічае, бо было б непрыгожа, калі б я гаварыў у яго адсутнасць. Я не помню яго ні на прэм'ерах спектакляў, ні на адкрыцці выставак сурёзных, грунтоўных, выдатных нашых майстроў, я не помню ні нейкіх яго выступленняў, хай нават неафіцыйных, паўафіцыйных, дзе б я бачыў, што ён цікавіцца сённяшнім днём літаратуры, мастацтва, яму цікавыя людзі гэтай літаратуры і гэтага мастацтва. Мне здаецца, што ён у сілу сваёй прафесіі, у сілу свайго жыццёвага шляху залішне паверыў у некаторыя ідэі, якія, так, як ён робіць, наўрад ці прынясуць вялікі плён. Ён залішне захапіўся бяздумнай падтрымкай Славянскага сабора. [...]
    А. Г. Лукашенко: [...] Знаете, я Вам скажу, что чиновник, который не проводит линию Президента, с Президентом работать не будет. Так что чиновники выполняли и выполняют волю Президента. Критика Заметалина - критика в мой адрес. Я воспринимаю вашу позицию и с ней считаюсь. Но на 50 процентов я не буду проводить ту политику, которую Вы сейчас изложили. У нас диалог сегодня. Я очень хочу знать Вашу позицию, Ваше мнение. И считаю, что такая воинственность сейчас, если это Ваше выступление соответствует позиции Таварыства беларускай мовы, неприемлима для Главы государства.[…]
    Поэтому не думайте, что если существуют проблемы вокруг белорусского лицея, так это Заметалин их создал. Прямо скажу: я знаю эту проблему. Мне Козулин докладывал, мне Заметалин докладывал. Вы, кстати его позиции по лицею не знаете. Лицей бы давно уже разрушили, если бы не Заметалин. Но моя позиция, как вы правильно сказали, в том, что нельзя разрушать хорошее, что там создано. Поэтому я поручил Владимиру Петровичу: "бурыць нічога не трэба, трэба будынак нармальны пабудаваць і сістэмна ўключыць гэты ліцэй у дзяржаўную структуру". В этом лицее должно присутствовать государство. Я никогда не разрушу то доброе, что сделали в этом лицее. […] Мы можем принять закон в защиту белорусской мовы. Можем! А что он даст на данном этапе? Хотите еще раз рубануть и перегнуть палку? Закон надо принимать только тот, который готово принимать все общество. Давайте тоньше это сделаем, разумнее, без давления сделаем, через ваши прекрасные творения, через убеждения и пропаганду. [...]
    Но писатель должен знать, чем живет его народ, ибо все то, что он выдумает в кабинете - пустая философия. А для настоящего гения, таланта - на каком языке писать - не имеет решающего значения.
    Г. Н. Буравкин: Сапраўдны геній - толькі на роднай мове.
    А. Г. Лукашенко: Это совсем другой вопрос. Это правильно, что всю свою сущность можно выразить в произведении только тогда, когда пишет на том языке, на котором думает. Я русскую школу закончил, но прекрасно владею беларускай мовай. Ніжэй, чым на "выдатна", я нкіолі не пісаў і сачыненне, і дыктант. Я дзве гадзіны паразмаўляю на беларускай мове, і вы не адрозніце маю гаворку ад сваёй. Но я иногда задумываюсь: это ведь вы, когда работали в органах власти или в тесных с ними контактах, агитировали за русский язык, за общность советского народа, научили меня русскому языку. Хотя это не только русскому народу принадлежащий язык, я претендую на то, что это и наш язык. Там и наша частичка, белорусская. Но для меня, как политика, вопрос двуязычия уже решен: в Беларуси равность языков - и русского, и белорусского. А если где-то дикости какие-то проявляются, кто-то из чиновников запретил белорусский язык, белорусские классы, дал команду на сворачивание изучения белорусского языка, оказывает давление на родителей - решительно буду пресекать, даже если это единичные факты. [...]
    Так что же я буду кормить народ суверенитетом, точнее, "размовамі пра суверэнітэт, незалежнасць, пра беларускую мову"? Так от этой говорильни сыт не будешь. Поэтому я должен был спокойно решать эти вопросы, посоветоваться с народом и дать возможность людям самим выбрать, с кем ему быть. Что касается языка, так уравновесить языковую проблему - это вы должны были сделать, а не я. Не кричать на улицах, не с транспарантами ходить, а уравновесить ее. Как? Выработать методику вот с этими чиновниками, что сидят сегодня с вами за одним столом. А я должен думать, где кусок хлеба для страны заработать. [...]
    Г. В. Далидович, писатель, лауреат Государственной премии им. Я. Купалы, главный редактор журнала "Маладосць": [...] Ні адзін народ не захаваецца без гістарычнай памяці, без сваіх нораваў і звычаяў, без сваёй мовы і культуры, без сваіх нацыянальных сімвалаў. Такі народ выраджаецца, становіцца проста насельніцтвам альбо ўвогуле знікае. І таму я зноў кажу пра моўнае пытанне. Я не знаю наколькі яно справядліва вырашалася на рэферэндумах. Часам такія важныя пытанні, якія дадзены самой гісторыяй, і магчыма, і Богам, не вырашаюцца проста арыфметычным падняццем рук, падлікам колькі "за", колькі "супраць". Я, напрыклад часта выступаю ў школах і правёў свой эксперымент. Выступаючы ў гарадской школе, гавару: "Дзеці, падыміце рукі, хто супраць вывучэння беларускай мовы?" падымае амаль палова класа. Другое пытанне: "Дзеці, хто супраць вывучэння трыганаметрыі?" Палова класа. Хто супраць хіміі - палова класа. Гэтыя пытанні сапраўды вельмі далікатныя, тонкія, але раз так ужо вырашана, то, шаноўны Аляксандр Рыгоравіч, Вы і павінны быць гарантам выканання Канстытуцыі. А ў Канстытуцыі запісана, наколькі помніцца, ясна, што і беларуская і руская мовы роўныя.
    І зусім не замінала б, каб вы, напрыклад, зяўляючыся гарантам выканання Канстытуцыі у нашым грамадстве, у нашай дзяржаве, усё ж такі недзе падумалі і выдалі нейкі дэкрэт прыкладна з такой назвай:аб неадкладным забеспячэнні дзяржаўнасці беларускай мовы. І я думаю, што калі б гэтыя праекты і грамадства абмеркавала, яно не было б супраць. [...]
    А. Г. Лукашенко: Генрих Вацлавович, Вы еще раз подчеркнули важность бережного отношения к белорусскому языку. Я думаю в этом зале вряд ли нужно за это кого-то агитировать. Но хочу Вам напомнить, что ни один референдум в Беларуси не проходил с подтекстом унижения белорусского языка. Речь шла о русском языке, о его равенстве с белорусским. Я инициировал этот референдум. А почему? Да потому что почти в каждой аудитории ставили мне вопросы. И причина этого - только вы: вы перегнули палку, возвели языковую проблему в разряд политической. Не было бы этого, поверьте, у нас в государстве проблему языка мы бы решили совсем другим путем. БНФ по языковому признаку поделил людей на "свядомых" и "несвядомых". По этой причине началось настоящее противостояние. Раскололась нация. И я обязан был спросить у народа: на каком или на каких языках ему говорить. Так что этот раскол породил не Президент, а воинствующий фронт.
    Сейчас Геннадий Буравкин признает: действительно, перехлесты были. Вы сейчас снова предлагаете революционный метод - принять декрет. Но вы же должны понять, что декретом никого не заставишь разговаривать на том или ином языке. Никого. что ж меня толкать к тому, что мы уже проходили? Не гвалт, не крик нужен, а реальный результат. Надо спокойно работать на благо белорусской культуры и белорусского языка. Мы несколько расходимся в методах реализации общей цели. [...]
    А. Г. Лукашенко: Язык, слово - это ваш рабочий инструмент. У мастера отнимают инструмент - он погибает. Я понимаю почему вы так переживаете за белорусский язык. Хотите сделать как лучше. И не ваша вина, а, может, беда, что вы "оголтелым" людям, которые себя показали на всевозможных митингах, отдали это свое оружие и язык превратили в политическую карту. Это, может, наша общая беда, я еще раз это подчеркиваю.
Газета "Советская Белоруссия", 16.09.98 г.

М. Тарасевич
    Так и живем в театре абсурда - в государстве, где телевидение и радио вещает не на том языке, на котором говорит Президент. Всенародноизбранный. Да и радио и телевидение вещают не на том языке, на котором говорит народ в этом загадочном государстве. "Свядомые" выдумали такой политический финт - утверждают, что белорусы думают на языке "свядомых", только вот говорят по-русски. Так на каком языке думает белорусский народ, говорящий по-русски? И о чем он думает?
    От редакции (газеты "Личность" - заўв. склад.). Посещение тусовок опозиции БНФ все же говорят о том, что идеологи "адрадження" прекрасно осознают, что они являются национальным меньшинством. Вернее маленькой вымирающей народностью. Но им хочется изменить именно цивилизационные процессы, изменить сознание боьшинства и навязать им свое, поскольку оно изначально западное. Это не просто непонимание. Это агрессия западной цивилизации, использующая для политических целей малую народность.
Газета "Личность" 21.09.98 г.

    У праваабарончы камітэт "Вясна-96" звярнуўся Леанід Аляксандравіч Кудзін. Яго малодшы сын правучыўся чатыры гады ў Менску, у беларускамоўнай клясе ў 96-й школе. Усе пачатковыя клясы ў гэтай школе былі беларускамоўныя і бацькоў гэта задавальняла, але ж сёлета, калі сын сп. Кудзіна прыйшоў 1-га верасня ў 5-ую клясу, то разам з іншымі вучнямі даведаўся, што навучаньне будзе весьціся толькі на расейскай мове.
    Любоў Лунёва: "На бацькоўскім сходзе, што адбыўся 2-га верасьня на пытаньне сп. Кудзіна - на якой падставе навучаньне раптам перавялі на рускую мову? Настаўніца адказала, што па просьбах бацькоў. Але Леанід Кудзін сказаў, што ён ніколі не прасіў аб гэтым. Яму пачалі тлумачыць, што тут вырашае большасьць, але, калі яму не падабаецца, то ён можа перавесьці сына ў другую клясу, беларускамоўную, куды пасля расфарміраваньня папалі вучні слабенькія, з дрэннай паспяховасьцю. А гэтая кляса будзе элітнай і з выкладаньнем на рускай мове. Адна маці на гэтым бацькоўскім сходзе абурылася: "Нашто нам гэта беларуская мова? Тут немагчыма прыстойна вывучыць ангельскую мову. Перакладаць з ангельскай на беларускую - гэта парнаграфія!" Леанід Кудзін сказаў, што для яго такія словы - абраза, тады яму параілі аддаць сына ў другую школу. Але туды трэба дабірацца некалькімі транспартамі, што вельмі нязручна для маленькага хлопчыка.
    Калі сп. Кудзін зьвярнуўся ў "Вясну-96", то сказаў, што гэта становішча не дае яму нармальна жыць. Ягоны бацька заўсёды яму казаў, што трэба шанаваць родную мову, і таму, калі сп. Кудзін аддаў яго ўнука ў беларускамоўны клас, то думаў, што выконвае запавет свайго памёршага бацькі. Ён пытаецца, чаму другія бацькі вырашаюць за яго на якой мове вучыцца сыну? Гэтага не павінна быць!
Алег Груздзіловіч, радыё "Свабода", 23.09.98 г.

    У Кобрынскім раёне з 40 школ беларускамоўных засталося толькі 17 (сярод іх 10 сярэдніх, 6 базавых і адна пачатковая). Яшчэ ў двух школах ёсць пачатковыя беларускія класы. У 9 гарадскіх школах засталося толькі некалькі беларускіх класаў, дзе навучаюцца 80 вучняў. [...]
    У Светлагорску рада ТБМ (кіраўнік сп. Маслюкоў) актыўна працуе. Тут існуе беларускамоўны ліцэй (10-11 класы). У горадзе ёсць 6 беларускамоўных класаў ў трох школах з 12. У іх навучаецца 108 вучняў з 12000. Ёсць яшчэ 12 класаў з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы ў шасці расейскамоўных школах. Значная колькасць шыльдаў у Светлагорску, у адрозненне ад іншых гарадоў Гомельшчыны, аформлены па-беларуску.
Алег Трусаў, нам. старшыні ТБМ, газета "Наша слова", 23.09.98 г.

Вячаслаў Оргіш, доктар філасофскіх навук
    Сацыялагічныя даследвані выяўляюць трывожную карціну заняпаду беларускай мовы. У верасні гэтага года Інстытут сацыялогіі Акадэміі навук пры ўдзеле сацыялагічнай лабараторыі Уладзіміра Ціханава правёў нацыянальнае апытанне насельніцтва краіны. Адно з пытанняў гучала так: "якой мовай вы карыстаецеся ў зносінах?" Вось размеркаванне адказаў (у працэнтах):
     беларускай рускай іншай беларускай і рускай
    У сям'і 16,6 66,9 1,9 14,6
    З калегамі 12,3 74,5 0,7 12,5
    З прыяцелямі, сябрамі 13,7 69,8 1,2 15,3
    З незнаёмымі людзьмі 8,6 81,6 0,2 9,6
    У мясцовых органах улады 9,1 81,2 0,4 9,3
     Прыведзеныя лічбы кажуць самі за сябе. Мова 13% насельніцтва (згодна з перапісам 1989 г. менавіта такі працэнт рускіх пражывае ў Беларусі) гучыць у 6 разоў часцей мовы карэннай беларускай нацыянальнасці, якая складае, між іншым, больш за 3/4 усіх жыхароў краіны (78%). Відавочна, што руская мова адыгрывае ў Беларусі ролю своеасаблівага лінгвістычнага агрэсара, якая захапіла культурную прастору краіны і не дае беларускай мове наблізіцца да тытульнага этнаса. У гэтым сапраўдная сутнасць моўнай праблемы ў Беларусі.
    Палітычны разлік арганізатараў перапісу (насельніцтва краіны, які павінен прайсці 23 лютага 1999 г. і ў які мяркуецца не ўключаць пытанне аб роднай мове - заўв. склад.) відавочны. Падмяняючы пытанне аб роднай мове пытаннем аб мове зносінаў у сямейным побыце, яны хацелі б такім шляхам сфабрыкаваць аргумент на карысць таго, быццам руская мова цалкам законна дамінуе ў інфармацыйна-культурнай прасторы краіны, бо загадзя вядома, што ў бытавых зносінах яна ўжываецца часцей за беларускую. Калі ж спытаць у беларусаў, якую мову яны лічаць роднай, карціна будзе зусім іншай, не на карысць русіфікатараў. А ім жа вельмі хочацца даказаць, што насельніцтва краіны жадае чытаць, пісаць і размаўляць выключна па-руску, таму беларускую мову варта і надалей трымаць у "чорным целе".
Газета "Навіны" 29.09.98 г.

    Заводская рада ТБМ горада Менска з дапамогай сяброў ТБМ Ленінскага раёна 25 верасня правяла пікет каля станцыі метро "Партызанская". Акрамя дарослых у пікеце ўдзельнічала шмат вучняў 8-9 класаў. Яны трымалі плакатю: "Аляксандр Рыгоравіч, прыходзце да нас у 9-а вывучаць беларускую мову", "Рукі прэч ад "Нашай Нівы". "Что не сделал русский штык - то доделает русская школа". У пікеце прынялі ўдзел кіраўнікі ТБМ Трусаў, Саламонаў, Гуркоў. [...] За час пікета ў ТБМ уступіла 7 чалавек, сярод іх некалькі студэнтаў Лінгва-гуманітарнага ўніверсітэта. Пад час пікета па дапамогу да кіраўніцтва ТБМ звярнулася маці хворга хлопчыка, які не ходзіць у школу і вымушаны вучыцца дома. Хлопчык хоча вучыцца па-беларуску, аднак у гарана яму адмаўляюцца выдаць беларускія падручнікі.
Газета "Наша слова" 30.09.98 г.

    За месяц ніводнай перадачы (праграмы "Прамень" на Беларускім радыё - заўв. склад.) не выйшла ў эфір цалкам на беларускай мове (0%)! Большасць сюжэтаў прагучала ў эфіры на рускай мове - 106 (71%), на змешанай (беларускай і рускай - 30 сюжэтаў; італьянскай і рускай - 1 сюжэт) - 20%, на беларускай - 13 сюжэтаў (9%). Анонсы перадач гучалі заўсёды на беларускай мове. Напісаны былі цікава, прафесійна. Ад самага пачатку прыцягвалі ўвагу да матэрыялу. [...]
    Музычнае афармленне і віншаванні: тэксты песень рускія - 53 (76%), тэксты песень беларускія - 12 (17%), тэксты песень англійскія - 4 (6%), тэксты песень французскія - 1 ( 1%). Усяго - 70 песень.
    Рэклама гучала на рускай мове.
Сацыялагічнае даследванне, верасень 1998 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц