![]() |
-- Моўны маніторынг--
1998 Жнівень
Міністр адукацыі 29 ліпеня прадставіў дырэктару Беларускага гуманітарнага ліцэя яго пераемніка. Гэта Мікалай Плескацэвіч, першы прарэктар Менскага педагагічнага ўніверсітэту. 30 ліпеня ў часе асабістай сустрэчы міністр Стражаў зноў заявіў Уладзіміру Коласу, што зьмена кіраўніцтва ліцэю робіцца ў сувязі з падвышэньнем статусу рэарганізуемага ліцэю і ў інтарэсах выкладчыкаў і ліцэістаў. Пра тое ж самае заявіў у тэлефоннай гутарцы 30 ліпеня вашаму карэспандэнту і ініцыятар усіх гэтых пераўтварэньняў віцэ-прэм’ер Уладзімір Замяталін. Падчас неаднаразовых сустрэчаў з прадстаўнікамі бацькоўскй рады віцэ-прэм’ер абяцаў, што кадравых перастановак ня будзе. Мае спасылкі на гэтыя абяцаньні сп. Замяталіна выклікалі ў яго зьневажальны тон: "Родители - это толпа, которой руководит поп Гапон". Тон куратара беларускіх асьветнікаў у адносінах беларускага грамадства падхоплены ніжэйшымі чыноўнікамі.
31 ліпеня ад раніцы прадстаўнікі бацькоўскай рады ліцэю накіраваліся да міністра Стражава выказаць свае адносіны вакол альма-матэр іхных дзяцей, аднак на шляху да міністравага кабінету сустрэлі сакратарку, якая не пажадала нават дакласьці міністру пра візітантаў і літаральна выгнала іх з прыймовага пакою. Крыху пазьней бацькам удалося дамовіцца, што міністр Стражаў прыме іх у панядзелак 3 жніўня. Сёньня, аднак, бацькоўская дэпутацыя, да якой далучыліся і ліцэісты, была прынятая не міністрам, а ягоным намесьнікам, Генадзем Дылянам, які паведаміў пра жаданьне міністэрства хутчэй паставіць кропку ў ліцэйскай гісторыі. "Зьменім дырэктара і больш ніякіх рэвалюцый не адбудзецца" - заявіў нам. міністра. На пытаньне, чым не задавальняе міністэрства цяперашні дырэктар, сп. Дылян адказаў: "Ніякіх такіх сур’ёзных прэтэнзій да Коласа ў нас няма." Бацькам стала вядома, што не міністэрства, а Саўмін прапанаваў міністэрству згадзіцца зьмяніць дырэктара. Сёньня ж сп. Дылян паведаміў, што ўжо зноў не ідзе гаворка пра гуманітарны ліцэй, як пра самастойную адзінку, як тое было запісана ў пастанове Саўміну. Улады надумалі надаць ліцэю педагічную сьпецыялізацыю. Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 03.08.98 г. Дырэктар славяна-беларускай гімназіі г. Гомеля Таццяна Цыганок: "Цяжкая сітуацыя склалася сёння з наборам вучняў у першыя класы гімназіі. Можа гэта ад таго, што мы яшчэ адзіныя трымаемся на фундаменце Беларушчыны. Бо ўсе астатнія школы працуюць на расейскай мове. Сёння я атрымала даведку, што ў СШ №45 пераводзяцца апошнія беларускамоўныя класы на расейскую мову. Пагэтаму нараджаецца хваляванне і неспакой у бацькоў, у іх узнікае законнае пытанне - а ці трэба сёння навучаць сваіх дзяцей на беларускай мове, калі спрэс ідзе скарачэнне, калі не спыняецца знішчэнне роднай мовы. Гэтыя ж хваляванні выкарыстоўваюцца невядомымі групамі, антыбеларускімі групамі, людзі якіх ходзяць па кватэрах бацькоў, якія павінны аддаваць сваіх дзетак у нашую ўстанову і агітуюць, нават загадваюць не аддаваць нам дзяцей. Яны нават запалохваюць бацькоў, пагражаюць нейкім пакараннем.
Я зразумела, што ствараецца блакада і знішчэнне апошняй беларускамоўнай установы. На жаль гэтым фактам не зацікавіліся ні праваахоўныя органы, ні гарадскія ўлады. Як і не зацікавіліся тады, калі прыязджаў да нас прадстаўнік ГарАА Халілаў і адкрыта і цынічна прымушаў бацькоў не падаваць заявы ў першыя класы. Не адчуваем мы падтрымкі, а наадварот ідзе супраціў ад дырэкцыі СШ №38 і дзіцячага садка №100…[…] Мы вывешвалі ўлёткі аб прыёме вучняў у нашую ўстанову па ўсім горадзе. І было шмат званкоў. Але ўсе задавалі галоўнае пытанне - а як жа дзяцей дастаўляць з другога канца горада? Трэба спецыяльны транспарт. Але хто ж яго нам выдзеліць? Магу дадаць, што калі быў загадчыкам Бірукоў, то ён, валодаючы сам роднаю мовай, усяляк дапамагаў нам у працы. Сёння яго звольнілі, як звольнілі раней прыхільніка Беларушчыны Засінца - у Мазыры ён цяпер працуе. А Бірукоў - на біржы працы." Кацярына Гаравая, сябра Абяднанай грамадзянскай партыі: "Я абышла амаль усе кватэры бацькоў, якія павінны былі адпраўляць сваіх дзяцей у самую блізкую для іх навучальную ўстанову - беларускую гімназію. Вынікі несуцяшальныя. Ёсць некаторыя бацькі, якія згодныя аддаць дзяцей у гімназію, ёсць, што яшчэ вагаюцца, не зрабілі канкрэтны выбар для сваіх дзяцей. Маша Кузьмянкова жыве побач з гімназіяй. Ёй зручна было б хадзіць сюды, і бацькам спакайней. Але маці дзяўчынкі наадрэз адмовілася аддаваць дачку ў гімназію. Бабуля Валянціны Машарэйкінай заявіла, што не хацела б, каб было, як на Украіне - усё на сваёй ды не сваёй мове. Бацька Юлі Шандроўскай спытаў: "Калі б Ньютан размаўляў на чукоцкай мове, ці адкрыў бы ён свой закон?.." Прачытала аб’яўку-улётку аб наборы ў першы клас Ірына Хаджыева, патэлефанавала Таццяне Цыганок: "Ці можна, каб мая дачушка Рыта вучылася ў вас? Праўда яна год правучылася ў 33-й школе, па-расейску вучылася. Але яна добра ведае беларускую."[…] Аня Саідава вучылася ў 45-й школе, што на Сельмашы. Ды закрываюць там беларускія класы, і таму маці Ірына Саідава звярнулася да Цыганок з просьбай прыняць дачку ў беларускую гімназію. - Дык вам жа далёка ездзіць. - Нічога. Анечка не хоча вучыцца ў расейскіх класах, яна палюбіла беларускую. Анатоль Бароўскі, сябра Гомельскай абласной Рады ТБМ, газета "Наша слова" 05.08.98 г. Ні адзін з 25 дэпутатаў гарсавета (г. Слуцк - заўв. склад.), ніхто з запрошаных на сесію дырэктараў школ, не палічыў патрэбным выйсці на трыбуну і падаць у абарону роднай мовы голас хоць бы, як калісці пісаў Маякоўскі "тоньше комариного писка". А дарэмна. На сённяшні дзень у горадзе засталася адна беларускамоўная школа - №12, там ўжо набралі ў сем першых беларускамоўных класаў звыш 170 вучняў. У астатніх 11-ці школах пакуль зацішша. Праўда ў СШ №7, дзе тры гады таму было аж чатыры такія першыя класы, пакуль прынеслі заявы толькі… двое бацькоў, хто не забыў матчынай мовы. А для таго, каб клас быў цэльнакамплектным, неабходна набраць як мінімум 16 дзяцей. Анатоль Мятліцкі, г. Слуцк, газета "Наша слова" 05.08.98 г. У гарадзенскім ваенным гарадку Фолюш маладыя воіны прынялі прысягу. […] А вось тэкст прысягі яшчэ зусім нядаўна чыталі па-беларуску. Цяпер вярнуліся да былога - па-руску. І адразу стала няўцям якой краіне прысягаюць хлопцы, дзе адбываецца падзея - у Гродне, Тамбове ці Іркуцку?
Газета "Пагоня" 06.08.98 г. У сераду 5 жнщўня Лукашэнка прымаў у сябе вялікую групу вядомых беларускіх пісьменнікаў. […] Пасля рэзкага выступу Генадзя Бураўкіна Рыгоравіч адзначыў, што хаця ён і не зусім згодны з паэтам, аднак шкадуе, што апынуўся з ім "на роэных палюсах". Лукашэнка, аказваецца, падзяляе погляды Бураўкіна на праблемы мовы і культуры, але падкрэсліў, што прэзідэнт у адрозненне ад паэта павінен думаць аб наступствах сваіх слоў "для грамадства".
Язэп Сініцкі, газета "Навіны" 07.08.98 г. Высший хозяйственный суд Беларуси собирается решать судьбу старейшей белорусской газеты "Наша Нiва". "Наша Нiва" была создана в 1906 г. и возобновлена в 1991 г. Она стояла у истоков белорусского национального возрождения начала века. Сегодня это фактически единственная полностью белорусскоязычная независимая газета в стране. В начале июня редакция "Нашай Нiвы" получила предупреждение Госкомпечати о "недопущении искажения общепринятых норм используемого языка". Дело в том, что газета издается на так называемой "тарашкевiцы" -- белорусском языке, основанном на правописании, которое было запрещено в БССР в 1933 году. Тогда с целью теснейшего объединения народов СССР было принято постановление Совета народных комиссаров об упрощении белорусского языка и приближении его к языку русскому, дабы русские братья могли с легкостью понять братьев белорусских. Таким образом, процессы интеграции спустя более чем шесть десятков лет вызвали к жизни призрак прошлого. Газета обвиняется в невыполнении постановления Совета народных комиссаров БССР от 1933 года...
Политические мотивы в этом деле просматриваются без особого труда. Возрожденная семь лет назад "Наша Нiва" все это время писала об истинном положении белорусского языка и культуры, о трудном и противоречивом процессе становления белорусской национальной идеи. Сегодня у газеты 3.000 подписчиков по всей стране и около 200 за границей. Вераніка Чэркасава, газета "Белорусская деловая газета" 10.08.98 г. За 50-й сессии Подкомиссии ООН по предупреждению дискриминации и защите меньшинств, которая проходит в Женеве, 5 августа состоялось выступление координатора по международным связям "Хартии-97" А. Санникова: "…Уничтожаются даже белорусская культура, история и язык. Сегодняшние власти продолжают практику советских времен, практику сознательного глумления над языком и его подавления. В Минске, например, более 53% детей, начавших в 1994 году (год вступления в должность президента Лукашенко) свое обучение на белорусском языке, были переведены на русский язык обучения. В столице только в 10% школ преподают на белорусском языке. Такая же ситуация, если не хуже, наблюдается по всей Беларуси".
Газета "Народная воля" 12.08.98 г. Міжнародная арганізацыя Article XIX расцэнівае "моўныя" патрабаванні Дзяржкамдруку (да беларускамоўнай газеты "Наша ніва" - заўв. склад.) як парушэнне Канвенцыі аб грамадзянскіх і палітычных правах, да якой далучылася Беларусь. У артыкуле 19 гэтай канвенцыі сказана: "Кожны чалавек мае права на свабоднае выказванне сваёй думкі…"
Арганізацыя Article XIX лічыць, што абмежаванне, якое забараняе недзяржаўным сродкам масавай інфармацыі, іншым установам і прыватным асобам ужыванне мовы і формы мовы па іхнім выбары, з’яўляецца яўным парушэннем гэтага палажэння. Андрэй Пракаповіч, газета "Навіны" 12.08.98 г. К президенту Беларуси Александру Лукашенко обратился с письмом руководитель Фонда защиты гласности Алексей Симонов. Напомним, что эта общественная организация защищает права СМИ и журналистов в России и СНГ. В письме на имя Лукашенко она выражает "глубокую озабоченность по поводу преследования независимой газеты "Наша ніва". Влиятельный московский Фонд защиты гласности обращает внимание на смехотворное обвинание в адрес газеты, которая якобы неправильно использовала нормы белорусского языка. В cвязи с этим московская организация разъясняет белорусскому президенту, что одни правила правописания существовали в Беларуси до 1933 года, после реформы языка появились другие, и что даже ученые белорусской Академии наук на своей конференци так и не пришли к единому мнению: какие же нормы языка использовать - дореформенные или послереформенные?
Газета "Народная воля" 13.08.98 г. Кіраўнік службы маніторынгу Фонда абароны галоснасьці Алег Панфілаў сказаў, што падобных выпадкаў не было ні ў воднай з краін СНД. Ніколі яшчэ ўлады не перасьледавалі тую або іншую газету толькі за тое, што яна выдаецца на нацыянальнай мове.
Віталь Тарас, радыё "Свабода" 10.08.98 г. Суддзя Вышэйшага Гаспадарчага Суда Пятухова 12 жніўня прапанавала абодвум бакам праз дзень прадставіць сваіх экспертаў, якія павінны разабрацца з пытаннем з навуковага пункту гледжання. Інтарэсы "Нашай Нівы" і "тарашкевіцы" ўжо згодныя адстойваць загадчык кафедры беларускай мовы Гарадзенскага універсітэту прафесар Павал Сцяцко, доктар філалагічных навук Генадзь Цыхун, доктар гістарычных навук Леанід Лыч. Сваё экспертнае заключэнне даслаў загадчык кафедры славянскіх моваў Віленскага універсітэту Валерый Чэкман.
Абараняюць беларускую мову не толькі навукоўцы. Падчас пасяджэння суда, каля яго будынка арганізавалі пікет сябры БНФ. Яны патрабавалі рэабілітацыі беларускай граматыкі. Дзмітый Кісель, газета "Пагоня" 13.08.98 г. На плошчы Бангалор у Менску а 3-й гадзіне дня распачаўся другі пікет у абарону "Нашай Нівы", арганізаваны "Хартыяй-97". Гэты пікет, як і ранішні праходзіў у атачэньні міліцыянтаў і мінакоў, якія на факт публічнай акцыі рэагавалі вяла. Заявіцелька пікету, актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхаліна Юрына паведаміла: "Вядома, што на Беларусі свабоды слова няма, душыцца незалежная прэса і таму на нашым пікеце такія лозунгі - "Свабоду слова - на Беларусь!", "Судзяць газету "Наша Ніва" - судзяць беларускую мову." Таму мы стаім, каб людзі ведалі, што без мовы, без культуры і гісторыі няма нацыі. Зьнішчыўшы карані нацыянальнага нехта мяркуе зьнішчыць нацыю."
Юрась Карманаў, радыё "Свабода" 12.08.98 г. Сваімі ўражаньнямі (ад судовага працэса - заўв. склад.) падзяліўся нам. галоўнага рэдактара газеты "Наша Ніва" Сяргей Харэўскі: "Пачатак суда быў чаканым, як было чаканым і само папярэджаньне. Мы даўно чакалі гэтых захадаў з боку ўладаў адносна нашай мовы. Мы ўжо гаварылі, што разам з ліквідацыяй герба "Пагоня" і бел-чырвона-белага сьцяга натуральным працягам была ліквідацыя нашага правапісу. Што датычыць хады самога працэсу. Шчыра кажучы мяне зьдзівіла тое, што суд адбываецца па-расейску. Нават, калі судзілі Славаміра Адамовіча ў Віцебску, быў сінхронны пераклад.
Гэта ўжо само па сабе сьведчыць пра стаўленьне гэтых людзей да нашай мовы, пра іх стаўленьне да нашых пачуцьцяў і пра стаўленьне да праблемы. Калі спрачаюцца два чалавекі па-расейску, якім мусіць быць беларускі правапіс - гэта абсурд. Такога няма нідзе ў сьвеце, нідзе мова не рэгламентуецца заканадаўствам. Літаральна толькі што слушна заўважыла судзьдзя, што "справа не ў аб'ектыўнасьці" - гэта цытыта. Такім чынам гэты працэс - гэта ацьцягваньне ў часе прысуда. Чалавек з Дзяржкамвыда не змог сказаць хто ад Дзяржкамвыда ўдзельнічаў у распрацоўцы гэтага закона…" Віталь Тарас, радыё "Свабода" 12.08.98 г. У горадзе (Асіповічы - заўв. склад.), сярод 6012 вучняў атрымліваюць адукацыю на нацыянальнай мове 1619 чалавек, ці 26,9% ад агульнай колькасці. Цалкам беларускамоўнай агульнаадукацыйнай установай з'яўляецца гімназія (між іншым адзіная ў вобласці), у якой навучаюцца 829 чалавек. У астатніх школах горада, за выключэннем СШ-2 і СШ-4, існуюць класы з беларускай мовай навучання. Колькі іх? У СШ-1 - 17, СШ-3 - 2 і СШ-5 - 14 класаў, у якіх налічваецца 790 вучняў.
Раён. Усяго 23 школы, з якіх 6 базавых. З беларускай мовай навучання 11 школ, у якіх вучыцца 1317 чалавек. Чыста расейскамоўных школ у раёне 12, у якіх атрымліваюць адукацыю 2560 вучняў. У агульным выглядзе колькасць беларускамоўных вучняў на сяле складае прыкладна 34%. П. Жданаў, сябра ТБМ, г. Асіповічы, газета "Наша слова", 26.08.98 г. Таварыства беларускай мовы падало ў Мінскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 31 жніўня мітынгу ў абарону беларускамоўнага школьніцтва і за стварэнне нацыянальнага беларускага універсітэта. 1 верасня ТБМ меркавала правесці пікетаванне гарвыканкама з гэтай жа нагоды. Аднак дазволіўшы пікет, гарадскія ўлады забаранілі правядзенне мітынгу. Намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Віктар Чыкін паведаміў "Звяздзе", што ён адмовіў у правядзенні мітынгу "па чыста фармальнаму прызнаку. Заяўка па закону падаецца за 15 дзён, а ТБМ спазнілася на адзін дзень". […]
Старшыня Таварыства беларускай мовы вядомы паэт Генадзь Бураўкін не згодзен з рашэннем Віктара Чыкіна, паколькі заяўка была пададзена яшчэ 14 жніўня, і яна, магчыма, проста была зарэгістравана толькі 17-га, пасля выхадных. - Нават калі мы на адзін дзень спазніліся, дык што, яны не маглі нам дазволіць правядзенне акцыі? Я лічу, што яны абавязаны былі яе дазволіць, разумеючы, што гэта запланавана правесці перад пачаткам навучальнага года. Калі вы зацікаўленыя ў развіцці беларускай мовы, калі вы сапраўды так турбуецеся за яе як у прамовах з трыбун, дазвольце, але зрабіце запіс, што арганізацыя павінна падаваць заяўкі загадзя. Вось гэта было б рашэнне адказных дзяржаўных людзей, якія паважаюць сваіх грамадзян, якія разумеюць іх", - зазначыў Генадзь Бураўкін. Валер Каліноўскі, газета "Звязда", 27.08.98 г. Алег Спавід, жыхар Польшчы
Калі падаваў пагранічніку пашпарт (пры пераездзе польска-беларускай мяжы - заўв. склад.), то сказаў яму "калі ласка". Ён адразу запытаў: "Што? Якое "калі ласка"? Што такое "калі ласка"?" забралі дакументы ў мяне, у маёй жонкі і з цягніка нас павялі на чыгуначны вакзал у Гродне на размову. Пыталіся, ці я не з БНФ, што я меў на ўвазе, калі казаў "калі ласка"...
Газета "Пагоня" 27.08.98 г. Ніна Мацяш, пісьменніца, г. Белаазёрск
Чацвёртакласнік Сашка з таго, ужо адзінага ў Белаазёрску беларускамоўнага класа, які захаваўся заўдзячна пазіцыі адзінага, бадай чалавека - настаўніцы Сцяпурка Валянціны Сцяпанаўны. Прычым ёй дастаткова было правесці гутаку з бацькамі сваіх вучняў, знайсці належныя аргументы на карысць асветы ў роднай мове, і клас уцалеў. І зараз ніхто з дзетак не скажа: я не люблю беларускай мовы. Наадварот, яны відавочна ганарацца тым, што ўмеюць размаўляць на ёй. І думаецца: а каб гэта і дзяржава хоць трошкі паспрыяла, падахвоціла, - як бы акрыяла, паздаравела наша нацыя цягам ужо аднаго пакалення!.. Але пакуль усё наша духоўнае жыццё будзе падвяргацца злаякаснаму апраменьванню русіфікацыі, пра нацыянальнае здароў'е беларускага народа і марыць цяжка. Шмат чаго можна было б выбачыць, дараваць нашым дзяржаўнікам на чале з самім прэзідэнтам. Але свядомае, на згубу, на звод падсяканне дух
![]() Папярэдні месяц Наступны месяц
|
|||