![]() |
-- Моўны маніторынг--
1998 Ліпень Тэлежурналіст НТВ Андрэй Чэркізаў
Если люди терпят - кроме какой-то малочисленной группки, - что в Минске не остается белорусских школ, что до сих пор под запретом единственный толковый учебник грамматики Тарашкевича, изданный в 1918 году, то мне остается только развести руками и искренне сострадать белорусам. Я действительно не знаю сегодня другого народа в Европе, который добровольно согласился бы отказаться от признаков народа. Я не знаю другой страны, где президент почитает за доблесть не знать национального языка. Я не знаю государства, в котором подавляющее большинство говорит на "трасянке". Когда народ загоняют в "трасянку" - это страшнее, чем когда загоняют в газовую камеру. Потому что газовая камера - это мгновенная смерть, а "трасянка" - это смерть, передаваемая по наследству…
Газета "Имя" 02.07.98 г. З выступлення намесніка старшыні Рады БНР Сяргея Навумчыка ў Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Кангрэса ЗША: "Паказальна, што сёння на Беларусі тыя палітыкі, якія раней не лічылі істотнай праблему нацыянальнай дыскрымінацыі, кажуць пра яе як адну з найбольш сур'ёзных і небяспечных. Менавіта з фактаў ліквідацыі беларускамоўных школ пачаў сваё выступленне лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі прафесар Станіслаў Багданкевіч на брыфінгу ў Міжнароднай лізе правоў чалавека ў Нью-Йорку. Гэта сведчыць пра маштаб праблемы, не заўважаць якую нельга. Выглядае, што ідэя захавання беларускай незалежнасці і беларускага этнасу якраз і можа стаць той ідэяй, якая аб'яднае раздробленую дэмакратычную апазіцыю.
Калі казаць пра палітычны аспект, то, на маю думку, этнічная дыскрымінацыя беларусаў - частка адзінага плану па ліквідацыі дзяржаўнай незалежнасці і пераўтварэнні Беларусі ў расійскую калонію." Газета "Народная воля" 06.07.98 г. Пікет - гэта рэакцыя на сёлета ўжо трэці саўмінаўскі праект зьнішчэньня ліцэю. Пра гэта ліцэісты напісалі на плякаце: "Зьліцьцё, рэарганізацыя, выдзяленьне = зьнішчэньне ліцэя". Плякатаў многа: "Не аддамо ліцэй!", "Мы хочам вучыцца па-беларуску!", "Усюды добра, а дома лепш!". Квінтэсэнцыяй патрабаваньняў ліцэістаў можна лічыць словы: "Пакіньце нас у спакоі!". Хлопцы і дзяўчаты аформілі свае патрабаваньні ў адмысловую аркушоўку:
Шаноўны спадар, спадарыня! Мы, вучні Беларускага гуманітарнага ліцэя, сталі ў гэты пікет, каб абараніць сваё права на адукацыю. Згодна з праектам, які падрыхтаваны ў Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, наш ліцэй хочуць "рэарганізаваць", зьмяніўшы настаўнікаў і кіраўніцтва. З гэтай мэтаю плянуецца стварыць ліквідацыйную камісію. Але мы хочам вучыцца ў нашых любімых выкладчыкаў, у нашым адзіным цалкам беларускамоўным ліцэі. Мы вытрымалі вялікі конкурс, каб паступіць менавіта сюды, а зараз, калі гэта падрыхтаваная таемна ад нас і нашых бацькоў "рэарганізацыя" адбудзецца, ліцэй страціць сваё аблічча, а фактычна - зьнікне. Мы ўпэўнены, гэта будзе гвалт. Гвалт над намі, дзецьмі. Над нашай марай стаць грамадзянамі Беларусі, якімі Бацькаўшчына ў будучыні зможа ганарыцца. Мы заклікаем Вас, шаноўны сябра, падтрымаць наша змаганьне. Бацькі заўсёды дапамагаюць сваім дзецям, бо хто ім яшчэ дапаможа? Гэтаму Вы самі нас вучылі". Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 07.07.98 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, 2 ліпеня
Мы адрадзілі спрадвеку ўласцівыя нашаму народу павагу і любоў да мовы, на якой ён размаўляў стагоддзямі: ці то на беларускай, ці то на рускай. Ды тая мова, якую ў нас называюць рускай, гэта таксама наша мова. Яна жыве на нашай зямлі з пакалення ў пакаленне. яна ззяе ўсімі фарбамі сапраўднай беларускасці. Бо на ёй думае, разважае, на ёй гаворыць вялікая частка беларускага народа.
І мы ніколі не дазволім у нашай краіне моўнай дыскрымінацыі, моўнага дыктату. Таму што ад моўнай дыскрымінацыі да генацыду - адзін крок. Газета "Звязда" 08.07.98 г. Президиум национальной Академии Наук Беларуси
ПОСТАНОВЛЕНИЕ о внесении изменения в постановление Президиума АНБ от 5.12.90 г. №111
28 мая 1998 г. Президиум национальной Академии Наук Беларуси постановляет:
На основании утвержденного Постановлением совета Министров РБ от 16.05.97 г. №499 Положения о присуждении ученых степеней и присвоении ученых званий, в котором определен перечень кандидатских экзаменов и зачетов, а также согласно п. 12.3 протокола заседания Бюро Президиума НАН Беларуси от 24.04.98 г. №13 считать утратившим силу второй абзац п. 12 приложения к постановлению Президиума АН БССР от 5.12.90 г. №111 "О мероприятиях Академии наук БССР по реализации Государственной программы развития белорусского языка и других национальных языков в Белорусской ССР", в части, касающейся введения обязательного зачета по белорусскому языку для аспирантов и соискателей.
Президент НАН Беларуси академик А. П. Войтович Главный ученый секретарь НАН Беларуси член-корреспондент Ф. А. Лахвич Газета "Наша слова" 08.07.98 г. Дзьверы кіраўніка ўраду краіны Сяргея Лінга не адчыніліся ні перад бацькамі, ні перад навучэнцамі, хоць і тыя і другія праявілі максімум настойлівасьці.
Такім чынам не атрымаўшы афіцыйнай інфармацыі адносна лёсу іхняй навучальнай установы і іхняга ўласнага, яны вымушаны зьвярнуцца да неафіцыйных. Крыніцы ў саўмінаўскіх структурах паведамілі, што ўчора там адбылася адмысловая нарада, прысьвечаная разгляду праекта пераўтварэньня беларускага гуманітарнага ліцэя. Прадстаўлены праект утрымлівае ўсё тыя ж пункты, рэалізацыя якіх вядзе да фактычнага зьнішчэньня ліцэю. Гаворка ідзе пра ўнікальны педагагічны калектыў, які чамусьці не задавальняе віцэ-прэмера Уладзіміра Замяталіна. Сутнасьць рэфармаваньня па-замяталінску - у зьмене выкладчыкаў і дырэктара. З чым не згодны ні навучэнцы, якія хочуць вучыцца ў любімых выкладчыкаў, ні бацькі, якія даверылі адукацыю сваіх дзяцей менавіта гэтаму педагагічнаму калектыву, пра што яны трэці месяц спрабуюць давесьці высокапастаўленым чыноўнікам. Напісаныя дзесяткі лістоў, не меней праведзена сустэч і перамоваў.[…] Ад 7-га ліпеня пачалося бестэрміновае пікетаваньне. Сабрана больш 6000 подпісаў ў падтрымку справядлівых і законных патрабаванняў ліцэістаў. Аднак кіраўнікі беларускага ўраду глухія да ўсяго гэтага. Такая пазіцыя высокапастаўленых чыноўнікаў не спрыяе іхняму аўтарытэту ў вачах навучэнцаў і бацькоў. З кожным днём у руках пікетантаў з'яўляюцца больш рашучыя лёзунгі. Сёння на плякатах з’явіліся знакамітыя словы Кастуся Каліноўскага, напісаныя ў "Лістах з-пад шыбеніцы", а таксама рэмінісцэнцыя з тых жа часоў Мураўёва-вешальніка, аформленная ў сьцверджаньне: "Что не доделал русский штык - доделает русская школа". Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 09.07.98 г. Сёньня - чацьвёрты дзень пікету вучняў беларускага гуманітарнага ліцэю. У сваіх пратэстах яны сабралі ўжо каля сямі тысяч подпісаў. Людзі, якія ідуць паўз хлопчыкаў і дзяўчынак з плякатамі ў руках ухваляюць іхны намер дамагчыся ад ураду захаваньня законаў ды іхных правоў вучыцца, дзе пажадалі. Чаго не скажаш пра тых, хто распачаў сапраўдную вайну супраць 200 навучэнцаў ды іхных выкладчыкаў.
Сёньня група бацькоў зноў сустрэлася з віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Замяталіным, і той не хаваў свайго раздражненьня пратэстамі ліцэістаў, як, зрэшты і намераў ураду адносна педагагічнага калектыву і дырэктара ліцэю. Гаворыць Раіса Крывальцэвіч, маці другакурсніцы Насці: "Ён нам сёньня даў ясна зразумець, што сп. Колас не будзе дырэктарам ліцэя. Ён кінуў нам такую фразу - "Кінарэжысёр не можа быць дырэктарам ліцэя". Валянціна Аксак, радыё "Свабода" 10.07.98 г. Маці палітычнага вязня Аляксея Шыдлоўскага "… не магла перадаць сыну лісты ад сяброў , як і ён сябрам. Бо наглядчыкі, каб не абцяжарваць сябе чытаннем на роднай мове, пачалі рваць іх у шматкі: маўляў, "не выкалывайся. Адзін беларус тут знайшоўся…"
Віктар Свірко, газета "Народная воля" 14.07.98 г. Дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання Валерый Шчукін
После очередного референдумного волеизъявления мою внучку насильно перевели с белорусского на русский язык обучения. Обречена на русификацию и вторая внучка. В её школе остался лишь один белорусскоязычный класс, и уже ряд предметов преподается в нем на русском языке.
Газета "Народная воля" 14.07.98 г. Старшыня Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валерый Плецюхоў
Сейчас комиссия занимается законом "Об изменениях и дополнениях в законе "О языках в Республике Беларусь", в котором будут изменения, связанные с введением государственного двуязычия. Привести закон в соответствие с Конституцией - для меня дело принципа.
Газета "Народная газета" 15.07.98 г. В борьбе с властями учащиеся Белорусского гуманитарного лицея отстояли своё право на надежду, что смогут, как и раньше, получать знания в родных стенах и на родном языке. […]
Очередные каникулы они начали со стояния в пикетах. Как оказалась, небезрезультатно. Тринадцатого июля в Михайловском сквере взрослые и дети опять собрались на акцию, проводить которую планировалось три дня. А через день было опубликовано в газетах постановление Совета Министров РБ № 1095 от 10 июля "О преобразовании Белорусского образовательно-культурного центра Министерства образования" […] Единственное, что радует в этой истории, - упорство и сила детей. Если они смогли доказать власти неправомерность ее действий и отстоять свои законные права, то может, еще не все потеряно? Таццяна Шунтава, газета "Имя" 16.07.98 г. У судзе Савецкага раёна г. Мінска адбыўся паўторны разгляд матэрыялаў адміністратыўнай справы актывіста Беларускага народнага фронту Лявона Валуя. Ён абвінавачваецца ў тым, што 14 мая падчас акцыі ў абарону палітзняволеных, якая прайшла ў Мінску, нёс плакат з выявай контураў Рэспублікі Беларусь колераў дзяржаўнага сцяга з надпісам "Палігон рускага фашызму". […]
На судзе Л. Валуй заявіў, што ўжо паўтара года ходзіць з гэтым плакатам на ўсе мітынгі і ніякіх заўваг ад праваахоўных органаў не атрымліваў. Сваім надпісам ён выказвае пратэст супраць насільнай русіфікацыі і разбурэння беларускай культуры. Генадзь Барбарыч, газета "Народная воля" 16.07.98 г. Невядомыя кампутарныя піраты - хакеры - 3 ліпеня ўзламалі асабістую web-старонку Аляксандра Лукашэнкі, радыкальна змянілі яе дызайн і пакінулі на старонцы наступнае пасланне: "Этой акцией мы хотим выразить протест президенту Лукашенко. Его действия - это преступление против народа нашей страны. Сначала он уничтожил наш язык и символику, растоптал парламент и конституцию. Теперь он хочет оградить нас от всего цивилизованного мира, сделать Беларусь своей феодальной вотчиной".
Расціслаў Пермякоў, газета "Навіны" 17.07.98 г. Людміла Сінькевіч, настаўніца СШ-82 г. Мінска
У гэтым навучальным годзе вучні другіх-сёмых класаў працягвалі вучыцца на беларускай мове. У канцы навучальнага года дырэктар 82 школы г. Мінска Салахітдзінава А. С. рашыла нанесці вырашальны ўдар па беларускай мове, па беларускіх класах. 29 мая 1998 года на апошнім сходзе настаўнікаў яна з гонарам, з выглядам пераможцы абявіла аб тым, што ў яе ёсць заявы бацькоў некалькіх класаў аб пераводзе дзяцей на расейскую мову навучання: гэта другія класы, чацвёртыя класы і іншыя. Летам яна збіраецца ісці з гэтымі заявамі ў Заводскі раённы аддзел адукацыі, каб вырашыць гэта пытанне.
На прыкладзе аднаго класа будзе зразумела, як збіраліся такія заявы. Пасля бацькоўскага сходу настаўніца 4"в" класа прынесла дырэктару 18 заяў аб пераводзе дзяцей на расейскую мову навучання. Што зрабіла дырэктар Салахітдзінава А. С., якая была прызначана ў беларускую школу і нясе адказнасць менавіта за беларускую школу? Яна высветліла прычыну такога жадання? Яна паспрабавана сама або з дапамогай настаўнікаў пераканаць бацькоў у неабходнасці працягваць навучанне па-беларуску? Не, Салахітдзінава А. С. тут жа загадала настаўніцы патэлефанаваць усім іншым бацькам і прынесці ёй усе заявы. Газета "Наша слова" 22.07.98 г. У Ашмянскай СШ №1 яшчэ ў 1996 г. усе чатыры першыя класы заставаліся беларускімі, бо з 85 заяў рускую мову выбралі толькі чатыры бацькі. А вось у 1997 г. гэтую мову выбралі ўжо 61, а беларускую 45 бацькоў.
М. Пузіноўскі, ветэран педагагічнай працы, г. Ашмяны, газета "Наша слова" 22.07.98 г. Сяргей Шаўцоў
Абставіны змяніліся - і людзі на гэта адрэагавалі, зразумела не на шкоду сабе. На шкоду было б працягваць вучыць дзяцей па-беларуску, калі паўсюдна прынятая руская мова. Тут адразу ўзнікае цэлы шэраг праблем: магчымае навучанне ў інстытуце, будучае працаўладкаванне, нарэшце, проста бытавое жыццё, у якім на чалавека, што размаўляе па-беларуску, бывае глядзяць падазрона - гэта можа адбіцца на службовым росце, на адносінах з боку начальства. Так што маленькі чалавек робіць свой маленькі выбар. Праўда для яго ён зусім не маленькі.
Газета "Звязда" 31.07.98 г. ![]() Папярэдні месяц Наступны месяц
|
|||