Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



1998  Снежань


    Удзельнікі мітынгу, арганізаванага 16 верасня гэтага года [...] накіравалі старшыні Савета Міністраў С. Лінгу і міністру адукацыі В. Стражаву зварот у падтрымку беларускамоўнай адукацыі і ідэі адкрыцця Беларускага нацыянальнага універсітэта.
    Нарэшце, вось і адказ за подпісам першага намесніка міністра адукацыі Б. Хрусталёва. Цікавыя рэчы паведамляе аўтарам звароту высокапастаўлены чыноўнік. Аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць аж 42 вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія ўтвараюць на думку першага намесніка міністра, "нацыянальную сістэму вышэйшай адукацыі". Што ж - давайце разбярэмся што ёсць уласна нацыянальнага ў гэтай сістэме? А вось што: "У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у кожнай навучальнай установе па жаданні студэнтаў могуць быць створаны беларускамоўныя групы і плыні ці выкладацца па-беларуску асобныя дысцыпліны". Зразумелі? Беларуская мова ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі дапускаецца выключна "па жаданні студэнтаў".[...]
    Калі ўжо тут гаварыць аб сістэме, то хутчэй - аб ганебнай сістэме выцяснення роднай мовы з усіх сфер нашага жыцця, у тым ліку і адукацыйнай справы ўсіх ўзроўняў - ад дзіцячага садка да універсітэтаў і акадэмій.
Рэгіна Іваніцкая, газета "Народная воля" 04.12.98 г.

Леанід Кудзін, радыёінжынер
    Вот уже почти два месяца я не могу получить вразумительного ответа ни из Минского гороно, ни из Фрунзенского роно, ни от администрации школы №96 г. Минска: почему и на каком основании моего сына Александра, проучившегося четыре года в белорусском класе, перевели на русский язык обучения?
    1 сентября этого года мой сын, придя из школы, спросил недоуменно: "Почему учителя все предметы стали вести по-русски?" и попросил меня написать заявление, чтобы его перевели опять в белорусский класс. На следующее утро в соответствующим заявлением я пришел к директору школы Алле Николаевне Клезович. От нее я узнал, что все пятые классы переведены на русский язык обучения по заявлениям родителей. Поскольку индивидуальных занятий с моим сыном никто проводить не собирается, то она предложила... поискать нам место в других школах. Аналогичные советы я получил из Фрунзенского роно и гороно, куда я обращался с просьбой об удовлетворении наших конституционных прав. [...]
    Особо хотел бы обратится к родителям детей 5-х классов 96-й СШ Минска. Не все из них были инициаторами перевода своих детей в русские классы. [...] Надеюсь, что среди вас найдется хотя бы десяток неравнодушных к нашей судьбе. Я прошу вас связаться со мной через сына Сашу. Он ходит в 5-й "А" класс. Объединившись вместе, мы решим с администрацией школы вопрос об открытии белорусского 5-го класса. Пусть это будет небольшой класс, зато там будет больше возможности для индивидуальной работы с детьми. Я верю - у нас все получится.
Газета "Народная воля" 08.12.98 г.

    У газеце "Наша слова" апублікаваны артыкул старшыні Менскай гарадской рады ТБМ А. Саламонава, дзе прыведзены лічбы, якія адлюстроўваюць колькасць вучняў у г. Мінску, якія займаюцца па-беларуску ў 1998/1999 навучальным годзе.
    Клас адукацыі Усяго класаў Колькасць вучняў у іх Вучацца па-беларуску Вучацца па-беларуску (%)
    Падрыхтоўчы 579 12400 785 6,33
    1 675 17143 834 4,86
    2 871 23043 1584 6,87
    3 932 24664 2438 9,88
    4 965 25571 3789 14,82
    5 928 24884 3775 15,17
    6 898 24478 4719 19,28
    7 900 24359 5027 20,64
    8 935 25078 3187 12,71
    9 995 26538 2481 9,35
    10 629 15900 453 2,84
    11 565 13382 108 0,81
    12 8 145 0 0,00
    Усяго 9880 257585 29180 11,33
Газета "Наша слова" 16.12.98 г.

    Падчас выступу 18 снежня ў праграме расійскага тэлебачання "Подробности", прэзідэнт Беларусі выказаў сенсацыйныя меркаванні па нацыянальнаму пытанню на Беларусі. [...]
    - Я не Позняк и не Шушкевич. Я не национал, - горда сказаў Аляксандр Рыгоравіч.
    Па падліках прэзідэнта, у Беларусі жыве 25% этнічных рускіх, 25% з "невызначанай" нацыянальнасцю, 10% палякаў. Калі ўлічыць, што ёсць яшчэ ўкраінцы, яўрэі, татары, са словаў Лукашэнкі можна зразумець, што беларусы складаюць на Беларусі нацыянальную меншасць. Такім чынам, за дзесяць гадоў нацыянальны склад насельніцтва нашай краіны кардынальна змяніўся. Адпаведна перапісу 1989 года, беларусы складалі 77,9% насельніцтва, рускія - 13,2%, палякі - 4,1%.
Дзмітрый Кісель, газета "Пагоня" 22.12.98 г.

    Упраўленне адукацыі Мінгарвыканкама накіравала свой адказ на ліст настаўніцы школы №82 Л. Сінькевіч, у якіх паведамлялася аб дзеяннях адміністрацыі школы, накіраваных на ліквідацыю цэлай беларускамоўнай школы.
    Адказ, падпісаны начальнікам упраўлення Г. Пятровічам не проста фармальны, а цынічны, там няма ні слова праўды. Да прыкладу, у адказе гаворыцца: "Даказаць рэальнасць факта падачы ў 1997 годзе бацькамі заяў у першы клас з беларускай мовай навучання зараз немагчыма, бо на ўсіх заявах мінулагодніх першакласнікаў пазначана руская мова навучання". Даказаць факт ліквідацыі беларускамоўнага першага класа вельмі проста. У настаўніцы школы захоўваецца журнал уліку заяў, якія падавалі бацькі будучых першакласнікаў у 1997 годзе. Там ёсць звесткі пра ўсіх 23 дзяцей, якіх бацькі хацелі аддаць у беларускамоўны клас.
    Упраўленне адукацыі Мінгарвыканкама падтрымала дзеянні адміністрацыі школы, што мела разбуральныя наступствы. 1 верасня 1998 года у школе №82 Мінска зноў не адкрыты ні адзін беларускамоўны першы клас.
    Пераведзены на рускую мову навучання: 3А, 4В, 5А, 5В, 6А, 6Б, 6В класы. У пачатковай школе засталося толькі тры беларускамоўныя класы. Справаводства ў школе пераведзена з беларускай на расейскую мову.
Л. Сінькевіч, газета "Наша слова" 23.12.98 г.

    Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі задаволіў учора іск рэдакцыі газеты "Наша Ніва" супраць Дзяржаўнага камітэта па друку.
    Суддзя Ірына Петухова прызнала незаконным папярэджанне, вынесенае газеце ведамствам М. Падгайнага. На думку суда, правапіс, якім карыстаецца "НН", не з’яўляецца парушэннем агульнапрынятых нормаў мовы. Судовае паседжанне цягнулася больш 4 месяцаў, адбылося некалькі мовазнаўчых экспертызаў, якія далі заключэнне, што выкарыстанне дарэформеннага правапісу ("тарашкевіцы") не можа лічыцца парушэннем закона.
Альгерд Невяроўскі, газета "Навіны" 23.12.98 г.

    На баку "Нашай Нівы" (падчас судовага працэсу па зыску газеты да Дзяржкамдруку - заўв. склад.) было вельмі шмат непасрэдных і завочных удзельнікаў гэтага працэсу. Мы атрымалі і далучылі да справы больш за 200 чытачоўскіх лістоў падтрымкі, якія таксама паўплывалі на рашэньне суда. Шмат лістоў даслалі беларусы з эміграцыі. Сваімі экспертнымі заключэньнямі нам дапамаглі вучоныя-мовазнаўцы Б. Плотнікаў, Г. Цыхун, П. Сьцяцко, П. Міхайлаў, В. Чэкман, С. Запрудзкі. Непасрэдна на працэсе працавалі Вінцук Вячорка і Міхаіл Пастухоў. На кожнае паседжаньне нас прыходзілі падтрымаць калегі-журналісты. Уважліва сачылі за працэсам міжнародныя арганізацыі, найперш ARTICLE 19…
Газета "Наша Ніва" 28.12.98 г.

    Сёлета ў горадзе (Оршы - заўв. склад.) не набрана ніводнага беларускага першага класа. Затое найбольш трывала беларуская мова абаснавалася ў аршанскім касьцёле св. Язэпа ў асяродзьдзі моладзевай каталіцкай суполкі.
Браніслава Станкевіч, г. Орша, радыё "Свабода" 30.12.98 г.

    Гэтай восенню Мастоўскія ўлады пайшлі далей. Мясцоваму музею "Чалавек і лес" дадаткова забаранілі падпісвацца на беларускамоўныя выданні. Сярод іх газета "Літаратура і мастацтва", часопісы "Маладосць" і "Полымя". Абмежаванняў у падпісцы на расейскамоўныя выданні не існавала.
Язэп Палубятка, г. Масты, газета "Наша слова" 30.12.98 г.

Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі
    Калісці было так: у дыктара радыё ці тэлебачання праскоквала небеларускае слова або небеларускае вымаўленне. Гэта здаралася рэдка, правінак, відаць, караўся строга, расцэньваўся як грубае парушэнне прафесійнага статуса. І грамадскасць звяртала на ўсякі падобны факт увагу. […]
    На працягу апошніх гадоў моўная сітуацыя на беларускім радыё і асабліва на тэлебачанні няспынна мянялася ў горшы бок, і нарэшце, можна канстатаваць, што непісьменнасць у эфіры набыла пагражальныя маштабы. Ужо чатыры гады, як я сачу за мовай дыктараў - і не было ніводнага дня, каб не пачуў у іхнім беларускім тэксце некалькі расейскіх слоў, або расейскіх формаў слова, або расейскага вымаўлення, або расейскіх фразеалагізмаў... Ніводнага дня без памылак! Іншы раз запісваў на лістках, на газетах - што пад руку трапляла - прыклады недаравальнай для прафесійнага журналіста непісьменнасці, назапісваў іх, можа некалькі сот, ды і перастаў нарэшце, бо - а што толку? Усе яны вылецелі ў эфір, а слова не верабей - не зловіш, усе іменем дзяржаўнай установы паспрыялі пашырэнню моўнай непісьменнасці і моўнага бескультур’я ў краіне.
    Беларускіх дыктараў (а гаворка ідзе толькі пра дыктараў) слухаюць мiльёны грамадзян горада і вёскі. Вось і вучацца яны ў майстроў СМІ, як правільна, хораша гаварыць па-беларуску: знялі лясы (рыштаванні), розныя лакамствы (ласункі, прысмакі), знік дэфіцыт канфет (цукерак), зернавыя (збожжавыя), па міжнародным шашкам (па міжнародных шашках), пойдзеш за воўнай (пойдзеш па воўну), збяруцца у невялічкай ёлачкі (збяруцца каля елачкі), забавы папрасцей (больш простыя, прасцейшыя), грыбнікаў (грыбнікоў), пры’знаны (прызна’ны), па якім працуюць (па якіх працуюць), га’ючымі зёлкамі (гаю’чымі), за’нятасць (заня’тасць), набы’ла (набыла’), нашча’ (на’шча), задаволіць густы’ (гу’сты), згуляна тры тура (тры туры), прапануем гутарку са святарам (святаром), па мажары’тарнай (мажарыта’рнай), спа’рышы (спарышы’), ёсць рызы’ка (ры’зыка) - гэта сёе-тое з мовы дыктараў радыё. У дыктараў тэлебачання падобнага здзеку з беларускай мовы яшчэ больш: паляванне на утак (на качак), у стране (у краіне), у возрасце да трох гадоў (ва ўзросце), благадатная замля да родзіць (добрая зямля хай родзіць), на блага народа (на карысць, дзеля дабра), санаторый распалажыўся (размясціўся), абразцовыя гаспадаркі (узорныя), прызнаць у твары гэтага таварыства (у асобе), абвінілі падсудзімых (абвінавацілі падсудных), пачатак страды (гарачай пары), міравая практыка (сусветная), мальчуковая бялізна (хлапечая, хлапчуковая), атрымлівая яе ўне закона (атрымліваючы яе незаконна), на трыццаць два мільёна рублёў (трыццаць два мільёны), сёння яго носяць на грудзі (на грудзях), у выніку мэтанакіраваных дзейнасцяў (дзеянняў), аб адным чалавеке, аб этыке, аб эстэтыке (аб чалавеку, аб этыцы, аб эстэтыцы), у перадвыбарчай гонке (гонцы), у эканоміке (эканоміцы), у традыцыйнай рубрыке (рубрыцы), у нашай рэспубліке(амаль кожны дзень!, рэспубліцы), затое у сталіцы рэспубліцы (рэспублікі), не называя, не думая, не ведая (не называючы, не думаючы, не ведаючы), пры’быў з Канады (прыбыў’), з марму’ру (з ма’рмуру), у шарагу (у шэрагу), прайдуць дажджы (пройдуць), нада’лей (надале’й), па спецыяльнасцям (спецыяльнасцях) і г. д., і г. д.
    Вось такой мовай гавораць ужо чатыры гады дыктары беларускага радыё і тэлебачання. Уражанне, што некаторыя з гэтых маладых людзей не вывучалі дзяржаўную мову краіны, ведаюць яе толькі збольшага. Дык як жа іх прынялі на такую працу? Не праверыўшы самым дасканалым чынам іхняе веданне мовы? Чаму ім ніхто не растлумачыў, што мова радыё і тэлебачання, як і мова тэатра, павінна быць ва ўсіх адносінах эталонам літаратурнай мовы (у тым ліку і літаратурнага вымаўлення).
    Падкрэсліваю: эталонам! Яна павінна быць школай моўнай культуры для ўсіх грамадзян краіны. Ці, можа, гэта робіцца наўмысна - каб, ідучы такім шляхам, змяшаць дзве мовы ў адну, утварыць агідную трасянку. Каб людзі недасведчаныя сказалі: "Да это же невозможно слушать! Искаженная русcкая речь и не более! Зачем же на искаженной? Разве нет людей, хорошо знающих русский язык?.."
Газета "Наша слова" 30.12.98 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц