Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



1998  Студзень


Іван Шамякін
    У адкрытым лісце да Прэзідэнта я прапанаваў такую ідэю: для займання дзяржаўных пасад у нашай краіне ад пасады сакратара сельсавета да пасады міністра - абавязковае веданне дзвюх моў, і рускай і беларускай. І не ўзнікала б тады праблем з вывучэннем беларускай мовы, тады б бацькі прымушалі сваіх дзяцей вучыць мову, бо бачылі б перспектыву...
Газета "Культура" 03.01.98 г.

    Супрацьстаянне паміж нясвіжскім ксяндзом і мясцовай вертыкаллю закончылася поўнай перамогай вертыкалі. Генрыка Акалатовіча больш няма ў Нясвіжы. […] На першы пагляд здавалася б, што тут такога? Падумаеш, праблема, замянілі ксяндза. Але ўся гэта справа мае і яшчэ адзін бок. Ксёндз Генрык Акалатовіч быў адзін з нямногіх ксяндзоў, які вёў набажэнства на беларускай мове і да таго ж у трох парафіях: Нясвіжы, Снове і Сейлавічах. Новы ксёндз Эдвард, які прыехаў на змену Генрыку, таксама беларус, але першая імша ў Сейлавічах 15 снежня прайшла выключна па-польску.[…]
    Генрыка Акалатовіча, па дакладных звестках, прыбралі не толькі з Нясвіжа. Яму наогул не знайшлося месца на Беларусі. Днямі ён меўся выехаць у Рым. І гэтая згадка пра Рым наводзіць на не зусім прыемныя паралелі. У свой час у Рым адправілі ксяндза Ігара з Ліды, які адным з першых пайшоў на набажэнства па-беларуску. Ксёндз Томаш, які хоць сам быў палякам, але засвоіў беларускую мову і пачаў весці набажэнства па-беларуску, таксама быў прыбраны з Ліды. З Гродна быў прыбраны біскуп Кандрусевіч, які спрыяў беларускасці. Прыгадваецца і гісторыя з айцом Анатолем з гарадзенскага Фарнага касцёлу, які быў адпраўлены ў Новы Двор. Аналагічная сітуацыя была і ў Ашмянах.
Станіслаў Суднік, газета "Пагоня" 06.01.98 г.

    Ігар Катляроў, нам. старшыні Камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека і нацыянальных адносінах, доктар сацыялагічных навук, прафесар.
    Исследования (Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта - заўв. склад.) показали, что нужна современная концепция национального развития. Разве не тревожно, что русским языком владеет 96% населения, а языком титульной нации 82,3%? 25% жителей страны предпочитает читать книги белорусских писателей на белорусском языке, 31,8% - на русском языке. Однако распространение языка титульной нации не должно сопровождаться административными средствами, методами кнута и палки, не должны нарушаться права личности разговаривать на выбранном ею языке. Как утверждают многие респонденты, национальная идея не должна быть навязчивой. Белорусский народный фронт, как показывают многочисленные политические и социологические исследования, сделал белорусский язык пугалом для народа. Это надо исправлять. К сожалению Национальная академия наук Белоруссии, бывшее руководство ее отделения общественных наук не проявили особого интереса к разработке нужной концепции. И только в соответствующей комиссии парламента начались работы по ее созданию.
Газета "Народная газета" 10.01.98 г.

    Наконт забароны выкладаць вучням у трэцяй чвэрці творы Ларысы Геніюш, Натальлі Арсеньневай і Масея Сяднёва самыя першыя паведамілі карэспандэнту педагогі з Жодзіна, з адзінай у горадзе аўтазаводцаў беларускай школы №6.[…] Я таксама пагутарыў з Леанідам Кавальчуком, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры школы №7.
    Ён негатыўна ацаніў такую забарону, акрамя таго ён падкрэсьліў наступнае: "Вось цяпер нашы дзеці літаральна пакутуюць ад мноства рускай літаратуры, з якой многае можна было б і не даваць, таму што праграмы зробленыя для Расейскай Федэрацыі. Для Беларусі яны не падыходзяць. Занадта яны шырокія і наогул нам не патрэбныя. Я якраз у гэтым выглядваю нейкі стратэгічны курс нашага кіраўніцтва на большую русіфікацыю. І вучні самі гавораць аб тым, што ўжо занадта шмат даюць рускай літаратуры."
    Пасля травеньскага 1995 года рэферэндуму школа зьмяніла мову навучаньня на расейскую. Маўляў, бацькі просяць, хаця асаблівага жаданьня, акрамя некаторых зрусіфікаваных татак і мамак, мяняць мову навучаньня бацькі не выказвалі. Проста і на іх і на педагогаў быў аказаны ціск зьверху. Вось як, напрыклад, такі ціск ажыцьцяўляўся ў адносінах да майго суразмоўцы: "Дайшло да таго, што экзамен - на беларускай мове, а дакументацыю трэба афармляць на рускай мове. Я не згадзіўся з гэтым і ў канцы канцоў дакументы аформілі па-беларуску. І яшчэ. Мяне выклікаюць і кажуць, што афармляць журналы трэба на рускай мове. Я сказаў - прабачце - мае бацькі і дзяды размаўлялі на беларускай мове, і ніхто ня мае права мяне прымушаць. Такім чынам ад мяне адчапіліся. Падтрымліваюць мяне многія, але страх ужо зноў пасяліўся ў душах людзей. Прычына гэтага страху - рэжым."
Максім Лабжанец, радыё "Свабода" 13.01.98 г.

    Пазаўчора кіраўнік ўпраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі і друку Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Амелька забараніў Лідскай друкарні друкаваць чарговы нумар газеты "Наша слова".
    Па словах спадара Амелькі, абласное ўпраўленне па выкананні заканадаўства ў друку, якім кіруе Анатоль Пятроў, знайшло ў публікацыях "Нашага слова" два парушэнні п.5 "Закону аб друку". Учора Уладзімір Амелька не мог дакладна ўспомніць, якія артыкулы ў выданні Таварыства Беларускай Мовы распальваюць сацыяльную і нацыянальную варожасць.
Газета "Пагоня" 15.01.98 г.

    У газеце "Звязда" надрукаваны адказы на пытанні чытачоў старшыні Савета рэспублікі Паўла Шыпука.
    Пытанне чытачоў Б. Фроніна з г. Брэста, В. Мароза з Івацэвіцкага р-на, М. Максімава са Слонімскага р-на, Я.Тышко з г. Віцебска, І Корбана з г. Слоніма: "Нягледзячы на вынікі рэферэндума, які ўсталяваў роўнасць дзвюх моў, беларуская мова фактычна аказалася ў заняпадзе. Чаму ў дзяржаўных структурах Беларусі, у тым ліку і ў палатах парламента, не размаўляюць на беларускай мове, чаму не вядзецца дакументацыя на нашай роднай мове?"
    Адказ П. Шыпука: "Усе законапраекты ў нас рыхтуюцца адразу на дзвюх мовах - беларускай і рускай. На сесіях Савета Рэспублікі мы нікога не прымушаем размаўляць толькі на адной мове. Дастаткова пагартаць стэнаграмы нашых пасяджэнняў, каб пераканацца, што выступоўцы самі выбіраюць мову, на якой лічаць патрэбным выказвацца. Разам з тым я падзяляю заклапочанасць чытачоў "Звязды" станам роднай мовы ў нашай краіне. Мы чамусці не можам жыць без пэўных перабораў. Спачатку пачалі пад прымусам насаджаць беларускую мову, зараз наадварот - забыліся на яе. Такое становішча трэба выпраўляць. І, вядома пачынаць трэба са сферы адукацыі. Беларуская мова павінна прапагандавацца ўжо пачынаючы з дзіцячага садка."
Газета "Звязда" 20.01.98 г.

А.Г.Сядзяка, дырэктар СШ №2 г. Мінска
    Тое, што адбываецца ў нас - вельмі ненатуральная з'ява. Я лічу, што зараз у нас пераходны час, які зацягнуўся і таму, што мы закрылі беларускія школы: у 93-94 гадах дзіця прыйшло ў першы клас, атрымала "Лемантар" беларускі, навучылася па ім пісаць і чытаць. Гэта маленькая беларуская зорачка, якая расце і пачынае ўсведамляць свет сваёй Радзімы. І вось яно пайшло ў 4-5 класы. І раптам любімая настаўніца загаварыла па-руску, раптам гэты чалавечак атрымаў рускія падручнікі. Гэтым яму далі першы "грамадзянскі ўрок": усё беларускае - другога гатунку. І, канечне, гэтаму пакаленню, падзеленаму на рускую і беларускую школы, будзе вельмі цяжка шукаць свой шлях да беларускасці.
Газета "Беларуская маладзёжная" 22.01.98 г.

    У холле Дворца искусств 19 января в торжественной обстановке открылась выставка живописных проб известного российского кинорежиссера, актера, журналиста, политика, а с недавних пор еще и живописца Станислава Говорухина. […] Говорухин считает, что мы, белорусы и русские - один народ. А язык "на котором здесь так долго пытались говорить", он тоже понимает: "Мы все говорим на одном языке, только с небольшими отклонениями".
    Ірына Каломенская, Уладзімір Фралоў, "Белорусская деловая газета" 22.01.98 г.


    На недавней встрече творческой интеллигенции с президентом лишь Ядвига Григорович, ректор университета культуры, сказала вслух о том, что бросают ей вслед чиновники за ее правильную белорусскую речь: "Националистка!"
Аляксандр Фядута, газета "Имя" 23.01.98 г.

Віталь Гарановіч, дырэктар СШ№3 г. Глыбокае
    Сярэдняя школа №3 у Глыбокім самая новая, хаця нядаўна яна справіла свой 20-гадовы юбілей. Навучанне і выхаванне школьнікаў сёння вядзецца на беларуска-рускай мове (1101 вучань авалодвае школьнымі прадметамі на беларускай мове, 353 школьнікі - на рускай). Перавод школы на беларускую мову ажыццяўляецца з 1990 года паступова, і ў гэтым навучальным годзе ўрокі на роднай мове вядуцца з першага па восьмы класы. […]
    Сёння, калі зноў-такі актывізаваліся захады да пераходу на рускую мову навучання ў цэлым па Беларусі, у пачатку гэтага навучальнага года ніхто з бацькоў будучых першакласнікаў школы не выказаў жадання навучаць дзяцей не на роднай мове. Ніхто з іх не адправіў дачку ці сына ў першую ці другую школы горада, дзе другі год запар скасоўваюць беларускамоўныя класы. На пытанне сваіх калег-дырэктараў растлумачыць феномен такой з'явы адказваю даволі банальна - трэба любіць сваю мову. А для гэтага мець сваю сталую пазіцыю, жыць верай і дзяліцца ёю са сваімі калегамі-настаўнікамі, вучнямі і іх бацькамі.
Газета "Наша слова"20.01.98 г.

Сняжана Буцевіч, вучаніца 3"Б" класа CШ№82, г.Мінск
    У гэтым годзе мы рашылі звярнуцца да бацькоў, чые дзеці пойдуць у першы клас, і напісалі для іх сачыненні. Вось некаторыя радкі з сачыненняў вучняў нашага класа пра родную мову.
    "Аддавайце сваіх дзяцей у беларускія класы! Каб вашы дзеці любілі беларускую мову…Каб беларуская мова гучала…Размаўляйце па-беларуску, дзе б вы ні былі. Гучы, беларуская мова!"(Віка Саўчанка)
    "Не адракайцеся ад беларускай мовы. Таму што Беларуская мова знікае…"(Яўген Кандраценка)
    А гэта радкі з майго сачынення: "У беларускіх класах дзеці пазнаюць сваю родную мову. Беларуская мова - гэта мова нашай Радзімы. Яна вельмі прыгожая і гучная".
    Свой ліст пра беларускую мову я хачу скончыць словамі паэта Максіма Багдановіча (яго партрэт ёсць у маім пакоі):"Не пакінем свае гаворкі, сваіх песняў, сваіх звычаяў - свайго кроўнага, спрадвечнага, беларускага. Не адрачомся, не забудзем, не кінем на глум ; будзем шанаваць, бараніць…"
Газета "Раніца" 29.01.98 г.

Мікола Бусел, в. Дуброва Светлагорскага раёна
    Мікола Бусел у сваім лісце нам. міністра сувязі М. П. Малочку выказвае сваю нязгоду з тым, што сп. Малочка не бачыць праяваў дыскрымінацыі беларускай мовы ў працы прадпрыемстваў сувязі:
    "… не магу пагадзіцца з меркаваннем, што ў сістэме Мінсувязі не існуе дыскрымінацыі беларускай мовы. Магчыма гэтае сцверджанне Вам падаецца нечаканым і дзіўным, але дыскрымінацыя - факт.
    Вы пішаце: "Згодна з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь беларуская і руская мовы з'яўляюцца дзяржаўнымі. Вытворчая дакументацыя прадпрыемстваў паштовай сувязі, у тым ліку і квітанцыя ф.1, выконваецца, у асноўнам на рускай мове, таму што гэтая мова даступна грамадзянам усіх нацыянальнасцей, якія пражываюць у рэспубліцы. З улікам вышэйазначанага, пры адказе на наша пісьмо і падрыхтоўцы вытворчай дакументацыі на рускай мове ні ў якім разе не бачыцца дыскрымінацыі беларускай мовы".
    Дык вось у пададзенай цытаце толькі першы сказ мае значэнне для добрага чыноўніка, бо гэта юрыдычная норма і толькі яна мае моц і толькі ёй належыць, пакуль што, кіравацца. Закон не аперуе азначэннем "даступна грамадзянам усіх нацыянальнасцей".
    Фактычна, выключнае ўжыванне толькі расейскай мовы задавальняе патрэбы толькі адной, некарэннай, групы насельніцтва - расейскіх мігрантаў. Прыкра, што ў Мінсувязі яшчэ не выконваюць літары Закона.
    Менавіта таму неўжыванне па пазаюрыдычных меркаваннях юрыдычна дзяржаўнай беларускай мовы ёсць наўмысная дыскрымінацыя гэтай мовы. Нельга забывацца на тое, што мова не механічны сродак зносін, а этычнае і эстэтычнае азначэнне і неўжыванне мовы вялікай колькасці людзей спараджае для іх стан дыскамфортнасці і псіхалагічнай дэпрэсіі.
    Нажаль, сёння у Беларусі "можна па-ўсякаму". І калі гэта "можна па-ўсякаму" кажа маларазвітая настаўніца расейскай мовы, то сапраўдны дзяржаўны службовец цвёрда трымаецца літары ЗАКОНУ…"
Газета "Наша слова" 27.01.98 г.

    Внимание! В курсе бел. литературы исключить из программы изучение творчества Сиднева, Н. Арсеньевой, Л. Гениюш. 8.01.98 г." - гэты ліст напісала і вывесіла ў настаўніцкай завуч старэйшых класаў СШ №35 Анна Рабава.
    - Спадарыня Анна, у вас не ўзнікла ніякіх унутраных ваганняў, калі вы пісалі гэты ліст, - звяртаюся да завуча.
    - Гэта не мая асабістая ініцыятыва. Я, як дзяржаўны служачы, павінна выконваць распаражэнні зверху. Таму пасля тэлефоннага званка з райана і азнаёміла настаўнікаў з сітуацыяй. А я асабіста люблю Геніюш, Сяднёва, праўда не ведаю. А Арсеньневу, я думаю, зразумела, чаму забаранілі…
    Затым мне (карэспандэнту газеты "Пагоня" - заўв. склад.) была прапанавана кава ў суседнім пакойчыку. Тым часам тэрмінова былі выкліканы ў кабінет усе выкладчыкі беларускай літаратуры, прыйшоў і дырэктар. Галоўнае, што турбавала адміністрацыю - якім шляхам ліст трапіў у "Пагоню". Педагогі кляліся ў свёй благанадзейнасці. Ні ў кога з іх нават не ўзнікла думка пра маральны бок выключэння беларускіх паэтаў з праграмы. Як патлумачылі ў райана, аддзел адукацыі атрымаў ліст намесніка міністра адукацыі Генадзя Дыляна, дзе было прадпісана "у сувязі са шматлікімі запытамі і публікацыямі ў прэсе не вывучаць у школе" творы Сяднёва, Арсеньневай, Геніюш. […]
    Адсылкі гарадзенскіх педагогаў да вышэйстаячых інстанцыяў прымусілі затэлефанаваць у Міністэрства адукацыі. Каментарыі інспектара Тамары Саўчук расставілі ўсе кропкі над "і". Аказалася, што падведамасны Замяталіну дзяржаўны камітэт па разгляданню школьнай праграмы палічыў, што гэтую праграму пара скарачаць. Аблегчыць лёс навучэнцаў было вырашана за кошт лепшых беларускіх паэтаў.
Алена Сіневіч, газета "Пагоня" 27.01.98 г.

    Напрыканцы мінулага году навучальныя ўстановы Гродна наведаў адзін з прэзідэнцкіх куратараў вышэйшай адукацыі прафесар Павал Бондар. На паседжаннях-нарадах ён выкладаў кіраўніцтву гарадзенскіх ВНУ палітыку ў галіне беларускай вышэйшай адукацыі. […] Напрыклад, будзе скасавана выкладанне беларускай мовы на негуманітарных факультэтах. У выніку - працы могуць пазбавіцца дзесяткі выкладчыкаў.
Сяргей Самасей, газета "Пагоня" 29.01.98 г.

    На пытанні чытачоў газеты "Звязда" адказвае міністр адукацыі Васіль Стражаў.
    Пытанне: "Які лёс беларускай мовы ў школе? У мяне ўнучка вучыцца ў беларускамоўным класе 38-й мінскай школы і вучыцца вельмі ахвотна. Мы радаваліся за яе. А зараз беларускамоўныя класы "згортваюць". Класаў і школ з беларускай мовай навучання становіцца ўсё менш. Крыўдна за Радзіму." Зоя Лукянава з г. Мінска
    Адказ: "Я бы хацеў сказаць Зінаідзе Іосіфаўне, што Міністэрства адукацыі, органы кіравання адукацыяй на месцах, навукова-вытворчыя ўстановы, ажыццяўляючы моўную палітыку і кіруючыся Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, забяспечваюць ва ўсіх тыпах навучальных устаноў права выбару мовы навучання. Створаны ўмовы для гарманічнага суіснавання, прапагандуецца лепшы вопыт па пашырэнню сферы ўжывання беларускай мовы ў школе.
    У апошнія гады ёсць пэўнае скарачэнне колькасці беларускамоўных школ і класаў. Але мы будзем прымаць усе магчымыя меры, каб захаваць тое, што набылі, і пашырыць сферу ўжывання беларускай мовы. А гэта паступовы і доўгатэрміновы працэс."
Газета "Звязда" 31.01.98 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц