![]() |
-- Моўны маніторынг--
1997 Верасень Алена Гапава
В Беларуси националистом считается тот, кто говорит по-белорусски, и к концу 70-х годов использование этого языка в быту стало рассматриваться, как политически неблагонадежный акт. […]
Сегодня проблема принятия беларусского языка интеллигенцией страны, без чего нельзя даже думать о его возрождении, является в какой-то степени проблемой вхождения в мир современной цивилизации. […] Неправда, что новый закон о двуязычии дает гражданину право выбора: он не оставляет белорусскоязычному населению иного пути, как стать русскоязычным. Газета "Свабода" 02.09.97 г. У завулку Ленінградскім, побач з плошчай Незалежнасці адбыўся пікет Таварыства беларускай мовы ў абарону беларускай мовы, у якім удзельнічала каля 30 чалавек. Як зазвычай завязваліся дыскусіі, прахожыя добразычліва ставіліся да пікетоўцаў. Але былі і надзвычай варожа настроеныя людзі. Напрыклад адзін з іх казаў: "В мире есть только два нормальных языка, русский и английский!", другі гучна выкрыкваў: "Белорусов нет! Да здравствует Русское национальное единство! Хайль!" Міліцыя, якая знаходзілася пры пікетоўшчыках ніяк не рэагавала.
В. Палсцюк 04.09.97 г. Рэакцыя на інтэрв'ю заг. аддзела адукацыі г. Гродна Ларысы Папянюк газеце "Пагоня" В. Шаўрова: "…Хачу нагадаць […] чыноўніцы ад адукацыі, што дзяцей гвалтоўна вымушаюць вучыцца не на ангельскай мове, а на расейскай, пэўна гэта вельмі прынцыпова ў нашым выпадку. Ці, можа па логіцы чыноўніцы, беларуская мова ўзведзена ў стан замежнай, так вынікае з яе заявы. […] Гэта (словы Л. Папянюк "Людзі не бачаць перспектываў беларускай мовы" - заўв. склад.) толькі словаблуддзе, мэта якога - схаваць сапраўдную прычыну нежадання дзяржавы, яе цяперашняга кіраўніцтва задаволіць канстытуцыйныя правы грамадзянаў краіны вучыцца на роднай мове, вучыць на ёй сваіх дзяцей.
Летась я вымушаны быў перавесці сваё дзіця з СШ №11 г. Гродна ў іншую школу толькі таму, што класны кіраўнік у канцы навучальнага году паведаміў, што ў наступным годзе клас пераходзіць на расейскую мову навучання і трэба бацькам пісаць заяву, што яны "жадаюць" далей вучыць дзяцей на расейскай мове. Вось так выглядае на практыцы жаданне бацькоў вучыць сваіх дзяцей замежным мовам…" В. Шаўроў, г. Гродна, газета "Пагоня" 05.09.97 г. Станіслаў Суднік
Нясвіжскія ўлады, ў першую чаргу старшыня райвыканкаму сп. Дражын, пачалі кампанію па нацыяналізацыі касцёлу. Дакладней па перадачы яго ва ўласнасць гораду. Ксёндз Генрык Акалатовіч […] рашуча заявіў, што пакуль ён тут з'яўляецца ксяндзом, касцёл будзе належыць парафіі, г. зн. вернікам. Выслаць ксяндза Генрыка ў Польшчу, як гэта робіцца з іншымі непакорнымі, ўлады не могуць. Генрык Акалатовіч […] з'яўляецца грамадзянінам Беларусі. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што Генрык Акалатовіч - адзін з нямногіх цалкам беларускамоўны ксёндз, што для нашых уладаў страшней, чым пяць польскамоўных. У сувязі з гэтым пачалася планавая кампанія шальмавання і дыскрэдытацыі ксяндза ў вачах вернікаў.
Газета "Пагоня" 05.09.97 г. На вопрос "Следует ли на Ваш взгляд увеличивать в республике количество белорускоязычных школ?" отвечают:
Василий Кравченко, директор базовой школы д. Нача Полоцкого района. "Прежде всего следует предоставить полную свободу выбора учащимся и их родителями и исходить уже из этого. […] Тем более не стоит форсировать подобные процессы в связи с развитием интеграции с Россией..." Геннадзь Буравкин, поэт, лауреат Государственной премии Беларуси "...Когда мы "демократично" говорим: "Пусть родители сами выбирают язык обучения для своих детей", - это мнимая демократия. Должна быть государственная политика, направленная на поддержку, авторитет, развитие родного языка. Нужно помогать учителям и дать детям перспективу, что бы белорусский язык был им нужен..." Евгений Молодцов, зам. Директора Республиканского культурно-просветительского центра Управления делами президента Республики Беларусь "По национальности я русский. Тем не менее считаю, что любое суверенное государство обязано проводить политику поддержки родного языка. Однако этот деликатный процесс нельзя "гнать в шею", как это было насколько лет назад..." Константин Тычина, редактор отдела экономики журнала "Финансы, учет, аудит" "Еще в царские времена в Узбекистан не направляли на работу ни одного чиновника, не знающего местного языка. И ныне в уважающих себя цивилизованных странах несомненный приоритет во всех сферах жизни - у родного языка. У нас же наоборот. Делопроизводство ведется только на русском языке, нет ни одного ВУЗа, где бы специалист мог бы получить образование на "матчынай мове". Катастрофически сокращаются белорусские ясли, садики, школы, училища. Считаю, что на постсоветском пространстве в Беларуси сегодня самое дискриминационное положение с родным языком." Газета "7 дней", 06.09.97 г. Сям'я Тобіных, г. Мінск
У сталічных крамах мы прызвычаіліся да дыскрымінацыі беларускай мовы: усе прадаўцы размаўляюць выключна па-расейску, усе цэннікі - выключна на мове суседняй дзяржавы. Пытаюся ва "ўладароў прылаўка" ў гастраномах па вуліцах Гамарніка і Сядых: "Чаму ўсе цэннікі на тавар, нават на сыр "Нарач", выкананыя выключна на рускай мове? Мне, як беларусу, хацелася б бачыць на сваёй Радзіме СВАЮ мову".
- А у нас был рефендум, - чую ў адказ, - Теперь и руский и белорусский языки у нас равны. И вообще какая вам разница? Вы что по-русски не понимаете? - Я понимаю и по-турецки. Но почему-то турчанки-продавщицы в Берлине обслуживают немцев не на турейком языке, а по-немецки. - Но мы-то русский народ! А вы, наверное, бэнээфовец или фашист. - Вы, магчыма і рускі народ, а я беларус. У мяне ад нараджэння была, ёсць і будзе свая, наша, адметная, нічым не горшая за іншыя мова… А ў гардскім транспарце? Толькі і чуеш "Следующая остановка". Брыдка. Але ж уначка - этнічная беларуска, вымушана размаўляць у дзіцячым садку па-руску, дома па-беларуску. Другая - першакласніца Таня - калечыцца школай. […] Думаецца, што гэта не выпадкова. Мэтанакіравана робіцца з маленства халоп для імперыі. Падрасце - халуём стане… Газета "Народная воля" 10.09.97 г. У нашай школе ў 7-х беларускамоўных класах вучні атрымалі рускамоўныя падручнікі", - кажа дырэктар СШ №15 г. Гродна Сяргей Новікаў. Ён патлумачыў, што на пачатак навучальнага году раённы аддзел адукацыі не забяспечыў школу беларускамоўнымі кніжкамі. […] Падобная сітуацыя склалася і ў адзіным 8-м беларускім класе СШ №24. "Скрозь такая ж праблема, ня толькі ў нас," - кажа дырэктар школы спадарына Ніна Фурс. Словы дырэктара СШ №24 пацвердзіла метадыст інстытуту ўдасканалення настаўнікаў Валянціна Гутнік, якая займаецца забеспячэннем падручнікамі школьнікаў Гарадзеншчыны. "Справа ў тым, што неабходнай колькасці беларускамоўных падручнікаў па некаторых прадметах для старэйшых класаў наогул няма, - кажа сп. Гутнік. - У 1996 годзе яны не друкаваліся. А большасць тых, што былі выдадзены раней ўжо не прыгодныя да ўжытку. З тых школаў, дзе колькасць беларускамоўных класаў паменшылася, кніжкі перададзім у навучальныя ўстановы, ў якіх дзеці вучацца па-беларуску." Спадарыня Валянціна спадзяецца, што ў найбліжэйшыя часы беларускамоўныя падручнікі, якія павінны былі надрукаваны летась, наша дзяржава надрукуе. А пакуль у Кастрычніцкім раёне Гродна на двух беларускамоўных вучняў прыпадае адзін падручнік.
Дзмітры Кісель, газета "Пагоня" 12.09.97 г. У лідскай школе № 6 сёлета былі адчыненыя два беларускія класы. Школа лічыцца двумоўнай беларуска-расейскай, але летась там не было першых беларускіх класаў. Сёлета адчынілася два, што выклікала рэзкае незадавальненне групы бацькоў, якія арганізавалі збор подпісаў і напісалі кучу заяваў у гарана. З восьмага верасня адзін з класаў стаў расейскамоўным. Нагадаем, што школа №6 знаходзіцца ў Паўночным гарадку, дзе колісь была расейская ракетная частка, і насельніцтва тут адмысловае.
Станіслаў Суднік, газета "Пагоня" 12.09.97 г. У Лідзе адбылася рабочая нарада кіраўніцтва лідскіх арганізацыяў БНФ, ТБМ, ТБШ, прысвечаная стану лідскага школьніцтва. […] Вырашана спецыяльнымі лістамі папярэдзць асноўных дырэктараў-русіфікатараў: Гімназія №1 - сп. Зайцаву, школа №1 - сп. Вашкевіч, школа №3 - сп. Катлова, школа №10 - сп. Сямёнава пра антыбеларускасць і недапушчальнасць іх дзеянняў.
Аналагічныя лісты накіраваныя загадчыку гарана сп. Мазоўку, і намесніку старшыні гарвыканкаму сп. Чарнышову. Станіслаў Суднік, газета "Пагоня" 12.09.97 г. У літоўскім гарадку Вісагінас 12-13 верасня прайшло свята беларускай песні, дзе прысутнічалі афіцыйныя госці з Беларусі. […] Песні эстонскіх беларусаў чаргаваліся з самадзейнымі вершамі. Адным такім вершам яны звярнуліся да афіцыйных гасцей з Беларусі: Калі нарэшце мы пачуем родную мову і ў Мінску? Дэлегацыя беларускага чынавенства засталася непахіснаю. Нават у кулуарах і пры стале ніхто не апусціўся да таго, каб выціснуць з сябе беларускае слова. Толькі пасол Вайтовіч і ягоныя падначаленыя маглі гаварыць з беларусамі па-беларуску.
І невыпадкова. Сп. Вайтовіч, былы міністр культуры Беларусі ведае, што значыць нацыянальная культура. Менавіта ён ініцыяваў дзейсную падтрымку беларушчыне на Віленшчыне. Рэдкі ў нас прыклад, калі чалавек скарыстаў уладу на карысць сваёй нацыі. Гары Куманецкі, газета "Свабода" 17.09.97 г. У першы дзень верасня мая дачка-сямікласніца прыходзіць са школы. Я пытаюся: "Ну, як справы?" Нармальна, - адказвае, - толькі ўсе прадметы будуць выкладацца на рускай мове". "Ну, няўжо ўсе?" - здзіўляюся. Тады дачка дадае: "Не, ўрокі па беларускай мове і літаратуры будуць весціся на беларускай…". "А летась? " - міжволі запыталася я і адразу ж успомніла - год таму толькі руская мова і літаратура былі на рускай мове.
Вось так знішчаюць беларускую мову ў нас, у Бярозаўцы ў СШ №3 ( прозвішча не названае, бо як аўтар напісаў: "За сябе не баюся, а дзіцяці, можа, прыйдзецца і на роднай мове павучыцца…"). Газета "Народная воля" 18.09.97 г. Павал Сцяцко, доктар філалагічных навук, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Таццяна Капылова, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту
Да абрання прэзідэнта на матэматычным факультэце выкладанне практычна ўсіх дысцыплінаў для студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў было пераведзена на беларускую мову, былі ўжо першы і другі курсы беларускія. Сёлета ж студэнтам-першакурснікам, якія праз пяць гадоў пойдуць у школу, усе (!) матэматычныя дысцыпліны выкладаюцца па-расейску. […] Калектывам беларускіх матэматыкаў, пад кіраўніцтвам доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара Васіля Берніка за кароткі тэрмін была напісаная Матэматычная энцыклапедыя. Энцыклапедыя ўжо была прынятая да друку, набраная ў друкарні, ўжо йшла карэктура і… Нейкія начальнікі забаранілі яе друкаваць з тае прычыны, што матэматычная тэрміналогія, якую ўжывалі аўтары артыкулаў, была беларуская, […] а не "наркомаўская". Змарнаваны плён працы больш за 100 беларускіх матэматыкаў, а матэматыкі-прафесіяналы і студэнты не атрымалі доўгачаканую, так патрэбную ім кнігу…. Газета "Пагоня" 19.09.97 г. Ефрасіння Андрэева, доктар педагагічных навук
Руская па-нацынальнасці, доктар педагагічных навук Ефрасіння Андрэева надрукавала артыкул у абарону беларускай мовы, дзе яна піша: "... Беларусь павінна абявіць на сваёй тэрыторыі адзінай дзяржаўнай толькі беларускую мову, інакш яна канчаткова знікне ўжо ў першыя дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя, а разам з ёй і беларусы, як самабытны славянскі этнас." Артыкул быў прыняты да друку 30 красавіка, перад падпісаннем дагавора аб Саюзе Расіі і Беларусі і набраны ў адной з дзяржаўных газет, але так і не выйшаў.
Газета "Народная воля" 20.09.97 г. Бацькі 4"в" класа СШ №148 г. Мінска звярнуліся з лістом у газету, просячы дапамогі захаваць беларускамоўны клас з шасці вучняў у рускамоўнай школе.
"Нашы дзеці пазбаўлены магчымасці вучыцца ў сваім класе, у сваёй настаўніцы і на сваёй роднай мове…" […] Тры гады таму, калі гэтыя бацькі прывялі сваіх дзяцей у першы клас, іх угаворвалі аддаць дзяцей у беларускамоўны клас. Першы год правучыліся спакойна, за другі прыйшлося змагацца, нават справа дайшла да выканкама Савецкага раёна. На трэці, хоць і была пагроза ліквідацыі класа, усё скончылася добра і хутка. Чытаю далей пісьмо: "27 жніўня настаўніца нашых дзяцей В. М. Жуковіч сказала нам, спасылаючыся на словы дырэктара Л. У. Шпакавай, што 4"в" клас хочуць ліквідаваць, зліўшы яго з рускамоўным 4-м "б". Мы, вядома, устрывожыліся. Кінуліся па дапамогу". У. М. Варывода, начальнік гарадскога ўпраўлення адукацыі адказаў бацькам: "Мая пазіцыя адназначная - клас павінен працаваць". М. С. Ціцянкоў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна, прапанаваў бацькам перавесці дзяцей у чацвёрты беларускамоўны клас 122 школы. Але бацькоў такі варыянт не задаволіў: "можа для кагосьці збоку такая камбінацыя выглядае як бездакорная. Але ні мы, бацькі, ні нашы дзеці да такога павароту ніяк не гатовыя. З нас хапіла тузаніны, псіхалагічных траўм, навошта ж яшчэ новыя?!" М. С. Фяськоў начальнік Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, па тэлефоне сказаў, што міністэрства - за захаванне беларускамоўных класаў, але пытанні такія вырашаюцца на месцах. У мясцовых улад настрой на гэты клас увесь час мяняўся. Спачатку У. М. Варывода, начальнік гарадскога ўпраўлення адукацыі, паабяцаў бацькам клас захаваць, а потым бацькі атрымалі паведамленне за яго подпісам, аб тым, што класа не можа існаваць, бо ён не адпавядае нормам напаўняльнасці класаў. Патрэбна 25 дзяцей, а не шэсць. Што думае на гэты конт загадчык Савецкага райана Мінска засталося для мяне невядомым. Разумею, пачатак навучальнага года - час напружаны, але па словах яго сакратара, пытанне разгледжана: дзеці займаюцца. […] Самы рашучы адказ па гэтым пытанні я пачула ў школе, у дырэктара? "Не - класу". Першая размова з дырэктарам 148 школы Л. У. Шпакавай адбылася па тэлефоне, калі мне адказалі, што дырэктар лічыць неразумным захоўваць такі клас у сябе ў школе. Працягваць такую сурёзную размову па тэлефне цяжка, і я завітала ў школу. - Ларыса Уладзіміраўна, навошта было адкрываць беларускамоўны клас, калі пасля кожны год яго імкнуліся закрыць: - Гэтыя класы адкрывалі ва ўсіх школах. У Савецкім раёне не было ніводнай школы без беларускамоўнага класа. Было такое рашэнне: калі ёсць жадаючыя вучыцца на беларускай мове, назалежна ад іх колькасці, клас адкрываўся. Тады нас не абмяжоўвалі ў колькасці дзяцей у класах, было жадаючых восем - значыць адкрывалі клас для іх. Як дырэктар я не выступала за адкрыццё такіх класаў. Проста была такая тэндэнцыя. З мінулага года пайшло абяднанне класаў, зараз колькасць дзяцей у класах даходзіць да 35 чалавек. Адкрываю клас не я, фінансавыя органы раёна. Пасля рэферэндуму, дзе большасцю былі прыняты дзве дзяржаўныя мовы, нашы фінансавыя органы сталі абмяжоўваць нас у сродках. - Тры першыя гады бацькам удавалася адстойваць сваё права вучыць дзяцей на роднай мове. Чаму ж было не захаваць апошні год, даць дзецям скончыць пачатковую школу? - Я не бачу перспектыву ў гэтага класа. Які сэнс адкрываць яго беларускамоўным, калі ўсё роўна дзеці пасля чацьвёртага беларускамоўнага пойдуць пяты рускі, менавіта па жаданні іх бацькоў. Ім жа будзе вельмі цяжка тады займацца ў старшых класах, будзе шмат блытаніны. - Ларыса Уладзіміраўна, як вы лічыце, чыя віна, што бацькі толькі за тры дні да пачатку новага навучальнага года даведаліся пра тое, што іх клас закрываецца? - Можа ў якой-небудзь ступені гэта і мая віна, але ж я даручыла яшчэ ў красавіку іх настаўніцы давесці да ведама бацькоў, што клас закрываецца. Потым тое самае я казала 25 жніўня. Мая віна, што я не пракантралявала. Але ж я не магу не давяраць сваім калегам. […] На момант маёй сустрэчы з Л. У. Шпакавай палова бацькоў ужо згадзілася перавесці сваіх дзяцей у рускамоўны клас, астатнія адвялі дзяцей у іншую школу. […] Вера Мікалаеўна Жуковіч ужо не настаўніца пачатковых класаў. […] Вера Мікалаеўна ўспамінала (гутарачы з карэспандэнтам - заўв. склад.) пра паходы ў музей М. Бугдановіча, гулянне народных святаў, бацькоўскія сходы. І, канечне, пра штогадовую вераснёўскую барацьбу за выжыванне. […] "У красавіку гэтага года, - працягвае В. Жуковіч, - дырэктар сказала, што ёй прапанавалі абяднаць наш клас з такім жа класам з 122 школы. "А што мне казаць бацькам? - запыталася я. - Пакуль нічога, - адказала дырэктар. - Можа ўсё ўладкуецца. Толькі ў канцы жніўня яна паведаміла, што клас ліквідуецца". Дзеці тыдзень не наведвалі школу, але займаліся самастойна. Усе чакалі што і гэты раз будзе прынята разумнае рашэнне… Святлана Кірсанава, газета "Настаўніцкая газета" 20.09.97 г. Суддзя Савецкага раённага суда г. Мінска Андрэй Ганчарык засудзіў намесніка старшыні БНФ на 10 сутак пазбаўлення волі. "…Яго абвінавацілі ў парушэнні прэзідэнцкага дэкрэта №5 падчас святкавання Дня незалежнасці 27 ліпеня. […] У судзе Беленькаму не далі магчымасці скарыстацца паслугамі свайго адваката, адхілілі яго хадайніцтва аб заслухоўванні сведкаў, і не забяспечылі вядзення слуханняў на беларускай мове."
Газета "Свабода" 23.09.97 г. Адбылося сумеснае пасяджэнне Лідскай гарадской рады ТБМ імя Ф. Скарыны і Лідскай рэгіяналанай рады ТБШ імя Б. Тарашкевіча. Было адзначана паніжэнне колькасці першых беларускамоўных класаў. Так, з 88 клас-камплектаў - беларускамоўных усяго 47, што складае 53,4%. Летась гэты паказчык быў 63%. […] Абедзве рады пагадзіліся, што пазіцыі кіраўніцтва 10-й, 3-й, 10-й СШ і гімназіі іначай, як шавіністычна-русіфікатарскімі назваць нельга. Гэтыя школы па статусе беларускамоўныя, а не дапускаюць ужо другі год з'яўлення першых беларускамоўных класаў. Гімназія стала на антыбеларускі шлях сёлета."
Станіслаў Суднік, Газета "Пагоня" 26.09.97 г. ![]() Папярэдні месяц Наступны месяц
|
|||