![]() |
-- Моўны маніторынг--
1997 Студзень Дзіма Анісенка, вучань 4-га класа СШ №1, г. Гарадок Віцебскай вобл.
Я вучуся ў 4-м беларускім класе. Але на пачатку гэтага навучальнага года здарылася бяда. Настаўнікі разам з дырэктарам дамовіліся і сабралі сход, на які запрасілі бацькоў, і вырашылі, што ў школе больш не будзе беларускіх класаў. Але нашы бацькі настаялі на тым, каб 4-ы клас мы закончылі на беларускай мове навучання. А цяпер нас, беларусаў, зноў збіралі на сход. І ўжо ўсе напісалі заявы ў 5-ы клас, ды з рускай мовай навучання. Але толькі мае бацькі напісалі, што я жадаю вучыцца ў 5-м беларускім класе. Але аднаго мяне ніхто вучыць не будзе - няма настаўнікаў-прадметнікаў, якія жадалі б выкладаць па-беларуску. І я вырашыў, што ў школу, дзе няма ні аднаго беларускага 5-га класа, ніколі не пайду. Вучыцца я буду, але самастойна, ды прасіць старэйшага брата. Вось ён, мой брат Жэня, каб пажадаў, то стаў бы сапраўдным беларускім настаўнікам!..
Газета "Звязда" 01.01.97 г. Павел Знавец, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь
Истиные цели первого референдума по замыслу Лукашенко и его окружения из "пятой колонны" состояли именно в том, чтобы нанести сильнейший удар по психологии государственных чиновников всех рангов. Этот удар нужно было нанести в сфере постепенно формировавшегося у служащих госаппарата под воздействием белорусского языка и национальных символов того качества, которое именуется национальным самосознанием. Лукашенко и его "пятая колонна" отчетливо осознавали, что формирующееся в чиновничьей среде национальное самосознание может стать непреодолимой преградой на пути к осуществлению его заветной "голубой" мечты - воцарения на российском престоле.
Газета "Свабода" 04.01.97 г. ![]() Папярэдні месяц Наступны месяц
|
|||