Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб



Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Моўны маніторынг--



1996  Красавік

    У Мінску прайшла генеральная асамблея па стварэнні Таварыства беларускай школы (ТБШ).
    Даўно і не намі было заўважана, дзеянне нараджае процідзеянне. Вынікі леташняга рэферэндуму, у адказ яшчэ мінулым летам з'явілася ідэя стварыць грамадскую арганізацыю, якая возьме на сябе нялёгкія абавязкі абараніць замацаванае ў законах права на беларускамоўнае навучанне.
Сяргей Грыб, газета "Звязда" 04.04.96 г.

Вітаўт Мартыненка
    Ля будынка КДБ, што ля крамы "Падпісныя выданні", тых, хто вяртаўся з мітынгу (24 сакавіка - заўв. склад.) пачалі атачаць узброеныя дубінкамі і схаваныя за шчытамі і шаломамі шыхты спецназа. […] У ход пайшлі гумовыя дубінкі. Па плячах, па галовах. Мала гэтага паказалася. Раз-пораз з-за шчытоў высоўвалася "баявая" рука з балончыкам і пырскала, труціла беларусаў, як прусакоў. Я ўбачыў, як у хмарцы блакітнага газу паваліліся адна за адной дзве жанчыны. Адна зусім старэнькая. А вядома ж, што пры астме той "міліцэйскі" газ папросту смяротны. І тут я, па меркаванні ахоўнікаў, дапусціў "парушэнне". Нават два. Я падбег, каб дапамагчы жанчынам падняцца, бо тых ужо ахоўнікі тапталі нагамі. Пры гэтым я крыкнуў па-беларуску: "Вы ж збіваеце жанчын! Апамятайцеся!" І адразу ж на мяне абрынуліся дзецюкі з дубінамі. Білі, білі бесперастанна. Лупілі па галаве, зрэдку па плячах. Потым схапілі, вывернулі рукі і скаваўшы кайданкамі, прыўзняўшы, як на прэнту, мяне пацягнулі ў машыну. У "варанок". З размаху, звязанага, кінулі на падлогу і працягвалі лупцаваць дубінкамі. […] Я страціў прытомнасць - білі непрытомнага. […] Я спрабаваў нешта гаварыць. Вядома ж па-беларуску, а ў адказ даносілася: "Бэнээф, сволочь! Сколько тебе заплатили?" І адборны расейскі мат.
Газета "Наша слова" 10.04.96 г.

    З ліста пенсіянера з Мінска В. Савеліча Старшыні Вярхоўнага Савета С. Шарэцкаму: Чаму вы, як Старшыня Вярхоўнага Савета, ўзялі на сябе такую непрывабную ролю (а дакладней, грэх!) і парушылі добрую традыцыю, якую стварылі для вас былыя старшыні парламента, вывеўшы з ужытку ў Вярхоўным Савеце беларускую мову? Вашы тлумачэнні, нібыта беларускай мовы не зразумеюць дэпутаты, прабачце мне, несур’ёзныя.
    З адказу С. Шарэцкага: Хачу яшчэ раз паўтарыць: як Старшыня Вярхоўнага Савета і як грамадзянін Рэспублікі Беларусь я буду рабіць усё, каб беларуская мова на справе стала мовай дзяржавы.
    У штодзённым жыцці роднай мовай я карыстаюся вельмі часта. Калі наведвальнікі, журналісты, іншыя субяседнікі выказваюць жаданне размаўляць па-беларуску, я з ахвотай падтрымліваю іх. І, паверце, выглядаю даволі дастойна.
Газета «Звязда» 27.04.96 г.

    У беларускіх газетах з'явіўся зварот да бацькоў Грамадскага каардынацыйнага камітэта абароны беларускай мовы, дзе ў прыватнасці гаворыцца: "У апошні месяц даходзяць трывожныя весткі пра тое, што ў многіх школах, якія на працягу некалькіх гадоў паспяхова навучалі дзяцей па-беларуску, пэўныя работнікі адукацыі сталі або адгаворваць бацькоў запісваць дзяцей у беларускія класы, або палохаць, або проста груба адмаўляцца прымаць заявы. […] У гэтых умовах мы лічым неабходным сказаць бацькам: помніце, улады мяняюцца, а Вашым дзецям давядзецца заканчваць школу ў 2006 годзе. Безумоўна, наш народ ужо не адмовіцца ад свабоды, і праз некалькі гадоў ідэалы здаровага сэнсу і дэмакратыі будуць у пашане, як і ва ўсім свеце. Шкада толькі будзе змарнаванага часу і старачаных магчымасцяў.
    Таму, каб не страціць час, не пазбавіць сваіх дзяцей перспектываў - аддавайце дзяцей вучыцца ў беларускія класы і школы. […] Калі, нягледзячы на ўсе вашы намаганні, вам адмаўляюцьу прыёме заявы, звяртайцеся па дапамогу па наступных тэлефонах: (дадзены тэлефоны)".
Газета "Наша слова" 30.04.96 г.


Уверх
Папярэдні месяцНаступны месяц