![]() |
-- Моўны маніторынг-- Вытрымка з аб’явы: «Да ўвагі тых, хто адчувае патрэбу ў беларускамоўнай дапамозе: ствараецца беларускамоўнае псіхалагічнае спаемства. […] У моўна-псіхалагічнае спаемства залічваюцца тыя, хто адчувае псіхалагічны дыскамфорт з прычыны адсутнасці беларускамоўнага асяроддзя; тыя, хто імкнецца пераадолець бар’ер нерашучасці ва ўжыванні мовы..
Кабінет сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі, паліклініка №28 г. Мінска» Газета «Беларуская маладзёжная» 06.12.96 г. Фрагмент інтэрв'ю карэспандэнта «Белорусской нивы» Івана Белауса з Тадэвушам Адулам, прадстаўніком "Белорусского отделения Международной славянской академии наук":
- Тогда как вам представляется дальнейшее развитие белорусской национальной культуры, национального языка? - В последние годы очень много говорится о развитии национальной культуры, в особенности белорусского языка. Дошло до того, что чуть ли не в приказном порядке стали переводить русскоязычные школы в белорусскоязычные. Слава Богу, разум всё же восторжествовал над эмоциями. Теперь мы стали очевидцами вытеснения белорусской национальной культуры западноевропейской и, особенно американской масскультурой, чуждой нашему славянскому народу. […] И что стало с белорусским языком? Я не говорю уже о его засорении заимствоваными с Запада и с площадей словами. Вот чем прежде всего надо озаботится белорусской культуре, а не воевать с якобы «засильем» русского языка. Газета «Белорусская нива» 19.12.96 г. Валянцін Жданко, журналіст
Пры камуністах, нягледзячы на іх татальны пралетарскі інтэрнацыяналізм, усё ж існавалі нейкія абмежавальнікі, якія трымалі працэдуру русіфікацыі хаця б у знешне прыстойных рамках. Напрыклад, цяжка ўявіць, што ў эпоху Машэрава беларускае тэлебачанне дазволіла б вядучым весці праграмы на рускай мове. Альбо, што беларускамоўныя абласныя газеты дружна перайшлі б на рускую мову, пакінуўшы ад беларускай толькі назву. Немагчыма таксама ўявіць, што ў 70-80-х гадах якая-небудзь з беларускіх кнігарняў хоць аддалена нагадвала б кнігарню ўзору сярэдзіны 90-х з залежамі рускамоўнай дэтэктыўна-парнаграфічнай літаратуры і з больш чым сціплым закуткам беларускіх кніг, да таго ж выдадзеных на нізкаякаснай паперы. […]
Так званае двухмоўе ўзору 1995 года - гэта не што іншае, як поўная свабода для рускай мовы і імклівы заняпад і дэградацыя мовы беларускай. Натуральна, што пры гэтым мае месца адкрытая дыскрымінацыя той невялікай часткі насельніцтва, якая яшчэ трымаецца за мову продкаў. […] Днямі сустрэў гераіню свайго даўняга рэпартажу - настаўніцу, якая ў 1989 годзе першай пагадзілася перайсці ў беларускамоўны клас. Тады яе ўсяляк заахвочвалі і кіраўніцтва школы і РАНА. Нядаўна гэту настаўніцу прымусілі звольніцца - у рускамоўны клас яна вяртацца не хоча, а ў беларускамоўных настаўніках, як ёй заявілі, сталічная школа больш патрэбы не мае. Газета "Звязда" 19.12.96 г. Данчык, беларускі спявак
Я бачу, што спяваць і гаварыць па-беларуску цяпер не надта папулярна. Калі мае канцэрты, дзе гучаць, у асноўным беларускія песні, лічыць палітычным актам, то я безумоўна палітык.
Газета "Звязда" 19.12.96 г. Сяргей Занкевіч, бізнесовец
Я размаўляў з дырэктарам мінскай школы №214, у якой вучыцца маё дзіця. "Паўсюль скарачаюць беларускія класы. Сёлета скароцім іх і мы, бо гэтага хочуць бацькі", - пачуў я ад яго.
Але гэта адбываецца толькі там, дзе справу пераходу на расійскую мову падтрымлівае адміністрацыя, дзе няма людзей, гатовых адстойваць свае правы. А я свае правы ведаў. Убачыўшы настрой мой і яшчэ аднаго з бацькоў, дырэктар сказаў, што асабіста ён не будзе супярэчыць патрабаванням бацькоў захаваць беларускія класы, але не ўсе настаўнікі могуць весці выкладанне па-беларуску. На арганізацыю моўных курсаў для выкладчыкаў школа не мае сродкаў - сказаў ён, але згадзіўся даць памяшканне дзеля іх арганізацыі пры ўмове, што ўсе выдаткі аплачу я сам. На гэтым мы і пагадзіліся. Газета "Наша слова" 26.12.96 г. ![]() Папярэдні месяц Наступны месяц
|
|||