Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Дакументы --



Віншаванне

25 сакавіка - Нацыянальнае сьвята ўсіх беларусаў.

Нягледзячы на шматгадовы ўціск і гвалтоўную асыміляцыю беларускі народ 25 сакавіка 1918 году абвясьціў на ўвесь цывілізаваны сьвет пра сваю незалежнасьць, якая была потым прызнаная цэлым шэрагам эўрапэйскіх краінаў. Разам зь незалежнасьцю абвяшчаліся й дэмакратычныя свабоды для ўсіх грамадзянаў розных нацыянальнасьцяў, што жылі на той час у этнаграфічных межах Беларусі. Гістарычная нацыянальная сымболіка ўрэшце сталася дзяржаўнаю. Адразу ж распачалося ўтварэньне нацыянальнае сыстэмы адукацыі й культуры: зьявіліся беларускія школы і бібліятэкі, выдавецтвы і газэты, музэі і тэатры. Назовы Беларусь і Беларусы былі канчаткова замацаваныя на палітычнае і этнічнае мапе Эўропы.

Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны віншуе з гэтым найгалоўным сьвятам нашае дзяржавы як грамадзянаў Беларусі, гэтак і суайчыньнікаў замежжа, і жадае ўсім заўжды трымацца сваіх каранёў, ведаць і распаўсюджваць сваю мову, гісторыю й культуру! Жыве вольная і дэмакратычная Беларусь!

Кіраўніцтва ТБМ.
20.03.2000 г.

Уверх