Пастанова Рады ТБМ
"Аб правядзенні масавых акцыяў пратэсту з нагоды 5-ых угодкаў травеньскага рэферэндуму 1995 года"
Рада ТБМ пастанаўляе:
1. Усім зарэгістраваным рэгіянальным арганізацыям ТБМ падаць заяўкі на 13 альбо 14 траўня 2000 года ў мясцовыя органы ўлады на правядзенне пікетаў з патрабаваннем надання беларускай мове рэальнага статуса дзяржаўнай мовы і адкрыцці ў Менску БНУ.
2. Кіраўніцтву ТБМ падаць заяўку на правядзенне ў Менску 14 траўня мітынгу пратэста супраць лінгвацыду беларускай мовы.
3. Сакратарыяту ТБМ накіраваць у СМІ Зварот Рады ТБМ да беларускай грамадскасці.
Рэспубліканская Рада ТБМ
16 красавіка 2000 г.