Зварот Таварыства беларускай мовы
Паважаныя настаўнікі і выкладчыкі, вучні і студэнты!
Сардэчна віншуем Вас з пачаткам навучальнага года. Вам выпала вучыцца і працаваць у незвычайны год. Незвычайны тым, што яго канец супадае з пачаткам новага стагоддзя.
Мы ўпэўнены: надыходзіць эра чалавека высокаадукаванага, інтэлектуальнага. Спадзяёмся, што Вы падзяляеце нашы погляды на тое, што толькі грунтоўна авалодаўшы ведамі, можна наладзіць годнае жыццё.
Але адных ведаў недастаткова. Трэба любіць сваю краіну, свой народ і родную мову. Наша глыбокае перакананне - толькі шануючы, зберагаючы і памнажаючы набыткі свайго народа, у тым ліку культурнай спадчыны, можна спакойна і смела глядзець у будучыню.
Зычым Вам выдатных поспехаў у пачэснай выкладчыцкай працы і навучанні.
Сакратарыят ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".
г. Менск
30 жніўня 2000 г.