Зварот да беларускіх настаўнікаў
Дзень настаўнікаў, педагогаў, выкладчыкаў. Гэты свята мы памятаем з дзяцінства і ,бадай, на ўсё жыццё. Свята восеньскіх кветак і пладоў. І відаць, нездарма яно прыпадае на час збору ураджаю. Бо настаўнік - сейбіт разнастайных ведаў і ўменняў у чалавечых душах, а найперш - у душах дзіцячых.
Дарагія настаўнікі!
Ад сённяшняга вашага пасева залежыць заўтрашні дзень краіны, народа. І у вашых сілах зрабіць яго лепшым. Гэта ад вашай працы залежыць наша будучыня.
ТБМ імя Ф.Скарыны жадае вам поспехаў на ніве навучання і выхавання нашых дзяцей, фармавання ў іх лепшых чалавечых якасцей і нацыянальных пачуццяў.
Дай вам Бог здароўя, поспехаў, душэўных і фізічных сіл!
Каб збор ураджаю даў плён!
Прыняты на пасяджэнні мінскай гарадской канфэренцыі ТБМ імя
Францішка Скарыны 26.09.1999 г.