Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Дакументы --



ЗВАРОТ ДА ЮРЫСТАЎ І СУДДЗЯЎ БЕЛАРУСІ

Паважаныя прадстаўнікі юрыдычных і судовых устаноў Рэспублікі Беларусь!

Сакратарыят ТБМ вельмі заклапочаны поўным выцясненнем дзяржаўнай беларускай мовы з судовай і юрыдычнай практыкі. Зараз усё справаводства ў беларускіх судах і іншых юрыдычных установах вядзецца па-руску. Больш таго, усё часцей суддзі патрабуюць, каб удзельнікі судовага працэсу, носьбіты жывой беларускай мовы, якая з’яўляецца дзяржаўнай, размаўлялі з імі толькі па-руску. І гэта ў той час, калі, ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, кожны дзяржаўны службовец у аднолькавай ступені абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі.

Зараз, у нялёгкі для Беларусі час, калі ў нашым грамадстве, асабліва пасля 20 ліпеня 1999 г., нарастае сацыяльная і палітычная напружанасць, мы заклікаем Вас паважліва ставіцца да беларускай мовы як дзяржаўнай, актыўна выкарыстоўваць яе ў перапісцы, справаводстве, вядзенні судовых працэсаў.

Лічым неабходным нагадаць , што беларуская мова ў XV-XVII cт.ст. была адной з самых дасканалых, у юрыдычным сэнсе, моваў Еўропы і разам з лацінскай шырока выкарыстоўвалася ў юрыдычнай практыцы велізарнай шматнацыянальнай краіны, у Вялікім Княстве Літоўскім, Жамойцкім і Рускім. Адзін з лепшых юрыдычных дакументаў сярэднявечнай Еўропы - Статут ВКЛ - быў напісаны па-беларуску.

Дык чаму Вы, слаўныя нашчадкі Францішка Скарыны, Льва Сапегі і Францішка Багушэвіча павінны яе цурацца? Родная мова - як маці, яна даецца чалавеку ад Бога і павінна быць з ім да самага скону.

Мы спадзяемся на Ваша сумленне і розум.

Сакратарыят ТБМ
12 жніўня 1999г.

Уверх