ЗАЯВА
САКРАТАРЫЯТА ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
12 красавіка была падпалена яўрэйская сінагога ў Мінску. Яшчэ раней былі зруйнаваныя яўрэйскія могілкі ў розных гарадах Беларусі, апаганены свастыкай шапік ТБМ. З гісторыі Еўропы мы добра ведаем чым заканчваюцца падобныя з’явы, калі грамадства і дзяржава не даюць ім своечасова рашучай і адназначнай аценкі.
Таму мы патрабуем ад уладаў дэталёвага расследавання ганебнага ўчынку, пошуку і пакарання вінаватых. Патарабуем закрыцця ўсіх прафашысцкіх і антыбеларускіх арганізацый і іх філіялаў на тэрыторыі нашай Радзімы.
Сакратарыят ТБМ
16.04.1999 г.