Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Дакументы --



Заява Сакратарыята ТБМ.

На Грунвальдскім полі была выратавана беларуская мова.

У далёкім ліпені 1410 аб’яднаныя беларуска-польскія войскі з дапамогай літоўскіх і татарскіх атрадаў разбілі пад Грунвальдам знакамітае крыжацкае войска і выратавалі свае народы ад тэўтонскай акупацыі і асіміляцыі. Пераможна ў гэтай бітве, беларускі народ не толькі захаваў сваю незалежнасць, але і сваю мову і культуру.

Мы добра ведаем незайздросны лёс прусскай і цэлага шэрагу заходнеславянскіх моваў, якія былі знішчаны пасля нямецкай акупацыі земляў, дзе спрадвеку жылі іх носьбіты.

ТБМ не сумняваецца, што ў XXI стагоддзі незабыўная дата 15 ліпеня ўвойдзе чырвоным радком ва ўсе беларускія календары і стане афіцыйным дзяржаўным святам незалежнай, дэмакратычнай Беларусі.

Сакратарыят ТБМ.
15.07.99 г.

Уверх