Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Дакументы --



Зварот сакратарыята Таварыства беларускай мовы да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўрада Беларусі

30 мая 2000 года кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з удзельнікамі грамадска-палітычнага дыялогу заявіў аб неабходнасці абмеркавання стану беларускай мовы ў Беларусі і выказаў шкадаванне, што ў зале пасяджэнняў адсутнічалі прадстаўнікі ТБМ.

Таварыства згоднае весці гаворку па гэтым пытанні і ўжо двойчы накіроўвала лісты на імя Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта спадара Русакевіча У.В., адказнага за правядзенне дыялогу, з прапановай ўключыць у пералік пытанняў, што выносяцца на абмеркаванне, наступныя:

1) Наданне беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай;
2) Стварэнне Беларускага нацыянальнага універсітэта.

На жаль, адказу на гэтыя прапановы мы не атрымалі, як і на Зварот да кіраўніка дзяржавы ўдзельнікаў мітынгу, што ладзіла Таварыства 8 верасня 1999 года з патрабаваннем адкрыцця Беларускага нацыянальнага універсітэта.

Мы мяркуем, што наспеў той час, калі кіраўніцтва беларускай дзяржавы гатовае весці дыялог па гэтых набалелых пытаннях. Каля 30 тысяч грамадзянаў, якія падпісаліся за стварэнне універсітэта, ўпэўненыя, што іх пажаданні будуць пачутыя, і Прэзідэнт Беларусі падпіша ўказ аб стварэнні БНУ ў сталіцы, а таксама адкрыцці яго філіялаў у буйных гарадах Лідзе, Пінску, Оршы і Бабруйску.

Таварыства спадзяецца, што дыялог прадстаўнікоў ТБМ з кіраўніцтвам дзяржавы адбудзецца і станоўча паўплывае на далейшы лёс беларускай мовы.

Сакратарыят ТБМ.
1 чэрвеня 2000 г.

Уверх