Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Дакументы --



Зварот Рады ТБМ да беларускае грамадскасці "Адродзім беларускую мову і вернем нашыя адвечныя сімвалы!"

Дарагія суайчыннікі!

14 траўня 2000 года спаўняецца 5 гадоў з часу правядзення першага прэзідэнцкага рэферэндуму.

Рэферэндум, што пярэчыў тагачаснаму заканадаўству Беларусі, быў гвалтоўна навязаны Вярхоўнаму Савету пасля таго, як у зале паседжанняў збілі дэпутатаў ад апазіцыі, якія абвясцілі галадоўку, пратэстуючы супраць парушэння Канстытуцыі нашай дзяржавы. Фактычна гэты рэферэндум быў спланаваны імперскімі сіламі Расеі, ажыццяўляўся з іх непасрэднай дапамогі і меў на мэце анексію Беларусі.

Падчас рэферэндуму мелі месца шматлікія парушэнні, асабліва ў вясковай мясцовасці, а выява новага гербу пярэчыла свайму першапачатковаму варыянту, які быў у свой час зацверджаны Вярхоўным Саветам. І нават у такіх умовах за змену дзяржаўнай сімволікі прагаласавала менш за палову насельніцтва Беларусі (каля 49% грамадзянаў), а за наданне аднолькавых правоў беларускай і рускай мовам - 56% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Заканадаўства дзяржаўная сімволіка была дэманстратыўна змененая, а беларуская мова па сутнасці страціла функцыю дзяржаўнай. На сёння ёю прынцыпова не карыстаюцца кіраўнік дзяржавы з сваім бліжэйшым атачэннем і іншыя чыноўнікі па усёй Беларусі. Мэтанакіравана згортваецца прастора беларускамоўнай адукацыі ўсіх узроўняў, адсутнічаюць беларускамоўныя ВНУ, беларуская мова не толькі не выкарыстоўваецца ў справаводстве ў міністэрствах і іншых дзяржаўных установах, але і прынцыпова не ўжываецца ні ў якіх іншых стасунках у судах, пракуратуры, мытным камітэце, КДБ, Міністэрствах абароны, унутраных спраў, сувязі… Гэты сумны пералік можна цягнуць бясконца…

Аднак вынікі апошняга перапісу насельніцтва Беларусі, усё ж яскрава засведчылі, што, нягледзячы на моўную дыскрымінацыю беларусаў, амаль 8 мільёнаў жыхароў краіны прыхільна ставяцца да беларускай мовы і лічаць яе сваёй роднай, а 3 мільёны 700 тысячаў з іх штодня размаўляюць менавіта па-беларуску.

Таму ТБМ звяртаецца з заклікам да ўсіх кіраўнікоў грамадскіх арганізацыяў, прафсаюзаў, палітычных партыяў і рухаў арганізаваць 13 і 14 траўня 2000 года па ўсёй Беларусі пікеты і мітынгі з патрабаваннем надаць беларускай мове рэальны статус дзяржаўнай і вярнуць беларускаму народу яго спрадвечныя гістарычныя сімвалы.

Рэспубліканская Рада ТБМ
16 красавіка 2000 г.

Уверх