Пра арганізацыю
 - мэты і задачы
 - рэгіянальныя структуры
 - кіраўнічыя органы
 - дзейнасць у 2001 годзе
 - дзейнасць у 2002 годзе
Маніторынг (моўны)
СМІ пра нас
Мы ў СМІ (публікацыі)
Статыстыка
 - перапіс
 - адукацыя
Афіцыйная перапіска
Дакументы
Стратэгія развіцця мовы
Гісторыя Беларусі. Асобы
Газета 'Наша слова'
БНУ
 - канцэпцыя
 - перапіска
СМІ пра БНУ
Беларускі відэаклуб




Да галоўнай Пошта
Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны


-- Дакументы --



Прапанова

Сакратарыята Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны з нагоды конкурсу на новы беларускі гімн

    Таварыства беларускай мовы падтрымлівае ідэю правядзення конкурсу на новы беларускі гімн. У сувязі з гэтым прапануем у якасці гімна Рэспублікі Беларусь зацвердзіць любімую і папулярную ў народзе песню "Магутны Божа" на словы Наталлі Арсенневай, музыка Міколы Равенскага (тэкст дадаецца).
    Наша прапанова палягае ў тым, што пераважная бальшыня грамадзян Беларусі хрысціяне, і ў нашай краіне існуюць трывалыя хрысціянскія традыцыі. Таму мы ўпэўнены, што "Магутны Божа" будзе спрыяць кансалідацыі людзей ў моцную супольнасць і натхняць іх на штодзённую стваральную працу. Мы лічым, што "Магутны Божа" - найбольш прыдатны варыянт нацыянальнага гімна як па велічнасці і прыгажосці музыкі, так і па глыбокім змесце.

31.01.2002.
г. Менск

Уверх